Фізіка-матэматычны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна быў створаны ў 1945 годзе пастановай Савета Народных Камісараў БССР ад 6 чэрвеня 1945 года № 801. З 1 лістапада 1950 года — фізіка-матэматычны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. У 1995 годзе ў сувязі з пераўтварэннем педінстытута ва ўніверсітэт створаны матэматычны і фізічны факультэты (загад рэктара ад 29 верасня 1995 № 798-кс). З 1 лютага 2013 года ў выніку аб’яднання фізічнага і матэматычнага факультэтаў створаны фізіка-матэматычны факультэт.