Фізарум белы (Physarum album) — від міксаміцэтавых амебазоеў сямейства Фізаравыя (Physaraceae). Касмапалітычны від. Расце на мёртвай хваёвай драўніне.
Спарангіі прамыя або нахіленыя, вышынёй 1-1,5 мм. Галоўкі спарангіяў лінзападобныя, дыяметрам 0,4-0,7 мм, белага або шаравата-белага колеру, пры паспяванні чарнеюць[1][2].