wd wp Пошук:

Фізарум белы

Фізарум белы (Physarum album) — від міксаміцэтавых амебазоеў сямейства Фізаравыя (Physaraceae). Касмапалітычны від. Расце на мёртвай хваёвай драўніне.

Апісанне

Фізарум белы на паштовай марцы Беларусі

Спарангіі прамыя або нахіленыя, вышынёй 1-1,5 мм. Галоўкі спарангіяў лінзападобныя, дыяметрам 0,4-0,7 мм, белага або шаравата-белага колеру, пры паспяванні чарнеюць[1][2].

Зноскі

  1. Physarum album | Project Noah
  2. Is this Physarum album — UK Fungi
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Фізарум
Катэгорыя·Пратысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS