wd wp Пошук:

Фігаўі

Гонкі Фігаўі (англ.: Figawi) — штогадовая дабрачынная акцыя і рэгата ад горада Хаяніс (Hyannis) да вострава Нантакет, праходзіць у выхадныя на Дзень памяці (Memorial Day).

Гісторыя

Першапачаткова, Фігаўі з’явілася у 1972 годзе як нефармальнае спаборніцтва паміж сябрамі Бобам Лабі (Bob Luby), Джо Хоранам (Joe Horan), і Бобам Хоранам (Bob Horan), якое у хуткім часе зрабілася штогадовым мерапрыемствам. [1] У 1978 годзе да гонкі дадалі яшчэ два дні і такім чынам яна была ператворана ў трохдзённае мерапрыемства. Да 80-х гадоў Фігаўі прымаў удзельнікаў з усяго рэгіёну Новай Англіі. У 1987 годзе арганізатары Фігаўі стварылі магчымасць збору грошаў для мясцовых дабрачынных арганізацый. [2] Назва Фігаўі (Figawi) пайшла ад гульні слоў у фразе «Where the f*ck are we?» (Ну чорт, і дзе мы?), якую жонка ці сяброўка аднаго з заснавальнікаў гонкі, нібыта сказала падчас першапачатковай гонцы.

У 2012 годзе гонкі сабралі больш 240 лодак і 3000 чалавек.

Зноскі

  1. http://www.capecodonline.com/apps/pbcs.dll/article?AID=/20080523/SPORTS/805230312/-1/NEWS
  2. http://www.figawi.com/page/about Архівавана 30 сакавіка 2013.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Масачусетс
Катэгорыя·Спартыўныя спаборніцтвы ў ЗША
Катэгорыя·З’явіліся ў 1972 годзе