wd wp Пошук:

Фёдар Цімафеевіч Блахін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Блахін.

Фёдар Цімафеевіч Блахін (1903, Раманаўка, цяпер Пільнінскі раён, Горкаўская вобласць — 30 ліпеня 1974) — Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і селяніна. Рускі. Член КПСС з 1944. Адукацыя сярэдняя. Працаваў загадчыкам аддзела Райхарчгандля, на будаўніцтве дарогі Горкі — Казань. У Савецкую Армію прызваны ў сакавіку 1943 года і накіраваны на фронт. Камандзір сапёрнага ўзвода 875-га стралковага палка (158-я стралковая дывізія, 39-я армія, Трэці Беларускі фронт) старшы сяржант Блахін з групай байцоў 26 чэрвеня 1944 года першым уварваўся на замініраваны мост праз Заходнюю Дзвіну, знішчыў ахову, перарэзаў бікфордаў шнур і ліквідаваў небяспеку падрыву. Дзякуючы яго мужнасці і знаходлівасці мост быў выратаваны, што стварыла ўмовы для далейшага паспяховага наступу і вызваленню г. Віцебска. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24 сакавіка 1945 года. У 1945 годзе дэмабілізаваны, вярнуўся ў родныя мясціны, працаваў загадчыкам планавым аддзелам, затым старшынёй райвыканкама. Узнагароджаны ордэнам Леніна, Чырвонага Сцяга, медалямі. Ганаровы грамадзянін Віцебска. Пахаваны ў Горкім. Мемарыяльная дошка ўстаноўлена на выратаваным ім мосце ў Віцебску.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Ніжнім Ноўгарадзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ніжагародскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі ў 1974 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Сяржанты і старшыны СССР
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Віцебска
Катэгорыя·Сапёры Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Пахаваныя ў Ніжнім Ноўгарадзе
Катэгорыя·Камандзіры ўзводаў у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Памерлі 30 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 лістапада
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сімбірскай губерні
Катэгорыя·Асобы