wd wp Пошук:

Фёдар Піліпавіч Конюхаў

Фёдар Піліпавіч Конюхаў (укр.: Федір Пилипович Конюхов, руск.: Фёдор Филиппович Конюхов; нар. 12 снежня 1951, сяло Чкалава, Запарожская вобласць, Украінская ССР) — расійскі падарожнік, пісьменнік, мастак, святар Украінскай праваслаўнай царквы (Маскоўскага патрыярхата).

Скончыў гарадское прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 15 г. Бабруйска Магілёўскай вобласці[1] (рэзчык-інкрустатар), Адэскае мараходнае вучылішча (штурман-навігатар) і Санкт-Пецярбургскую духоўную семінарыю.

…Я прыехаў у Бабруйск і падумаў, што калі мне спадабаецца, застануся. Вось і застаўся вучыцца. Я любіў хадзіць пісаць эцюды — палі, лясы. Ныралі мы ў раку Бярэзіну і даставалі адтуль мораны дуб для разьбы. Ад Бабруйска засталіся толькі светлыя ўспаміны. Прыязджаў туды ў 2009 годзе, мне там зрабілі праваслаўны крыж, які мы ўсталявалі на мыс Горн. Я забіраў яго з вучэльні. Не быў там 30 гадоў. Але зайшоў, і нічога не змянілася! Як быццам і не выязджаў. Карціны мае там, разьба, усё, што я рабіў.

— З інтэрвію Ф. П. Конюхава[2].

Здзейсніў 5 кругасветных плаванняў, 17 падарожжаў праз Атлантычны акіян (адзін раз на веславой лодцы), плаванне праз Ціхі акіян на веславой лодцы ў адзіночку, кругасветны адзіночны пералёт на паветраным шары з сусветным рэкордам хуткасці. Аўтар 18 кніг і больш за 3 тыс. карцін. Заслужаны майстар спорту СССР па спартыўным турызме (1989), член Саюза мастакоў СССР, Саюза пісьменнікаў Расіі і Саюза журналістаў Расіі.

Зноскі

  1. Цяпер — Бабруйскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны мастацкі каледж.
  2. Ганевич О. Путешественник Федор Конюхов: «Нырял в белорусскую Березину за мореным дубом» // Комсомольская правда. 2012. 22 ноября. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (36):
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Свая каляіна»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Постаці Бабруйска
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Расіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Запарожскай вобласці
Катэгорыя·Члены Саюза журналістаў Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны
Катэгорыя·Удзельнікі кругасветных вандраванняў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Майстры спорту СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі паводле алфавіта
Катэгорыя·Яхтсмены СССР
Катэгорыя·Падарожнікі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Падарожнікі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту СССР
Катэгорыя·Члены «Справядлівай Расіі»
Катэгорыя·Альпіністы СССР
Катэгорыя·Мастакі Расіі
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Расіі
Катэгорыя·Альпіністы Расіі
Катэгорыя·Яхтсмены Расіі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Капітаны далёкага плавання
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Бабруйскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. Я. Ларына
Катэгорыя·Святары Рускай праваслаўнай царквы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы