wd wp Пошук:

Фёдар Міхайлавіч Вяржбіцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вяржбіцкі. Фёдар Міхайлавіч Вяржбіцкі (18461916) — рускі архітэктар. Аўтар праекта тыпавой вайсковай царквы (1901), па якому на тэрыторыі Расіі было пабудавана 66 храмаў. Сярод іх — Свята-Дабравешчанская царква ў Лагунцах(руск.) бел., Свята-Мікольская царква (Барнаул)(руск.) бел., Кафедральны сабор Святых Жонак-Міраносіц у Баку(руск.) бел., Свята-Пакроўская царква ў Ерэване(руск.) бел., Свята-Аляксандра-Неўская царква ў Тэрмезе(руск.) бел. (сумесна з Ф. У. Смірновым(руск.) бел.), Свята-Пакроўская царква ў Лібаве[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1846 годзе. Скончыў поўны курс навук у Пецярбургскім будаўнічым вучылішчы са званнем архітэктарскага памочніка і правам на чын XII класа. Быў вызначаны на службу ў міністэрства ўнутраных спраў з 9 чэрвеня 1871 года, з адкамандзіраваннем для заняткаў у Тэхнічна-будаўнічы камітэт(руск.) бел.. Ужо 27 верасня таго ж года ён быў зацверджаны ў чыне губернскага сакратара; 13 чэрвеня 1872 года прызначаны малодшым інжынерам будаўнічага аддзялення Віленскага губернскага праўлення і на гэтай пасадзе знаходзіўся да 14 мая 1875 года.

Быў перайменаваны 15 сакавіка 1877 года ў грамадзянскія інжынеры.

З 31 студзеня 1891 года вызначаны ў Тэхнічна-будаўнічы камітэт(руск.) бел. Міністэрства ўнутраных спраў, а 11 жніўня таго ж года быў прызначаны тэхнікам ў канцылярыю камісіі па ўладкаванні казармаў.

З 22 верасня 1896 года — калежскі асэсар, з 6 снежня 1906 года — стацкі саветнік.

Памёр пасля 1916 года.

Зноскі

  1. Типовая воинская церковь Вержбицкого

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Архітэктары Расіі
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1846 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 мая
Катэгорыя·Архітэктары Санкт-Пецярбурга