wd wp Пошук:

Фёдар Барысавіч Успенскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Успенскі.

Фёдар Барысавіч Успенскі (нар. 22 лютага 1970, Масква) — расійскі лінгвіст, спецыяліст па рускай антрапаніміцы. Аўтар даследаванняў у галіне скандынаўскай філалогіі, гісторыі і літаратуры старажытнай Скандынавіі і старажытнай Русі; культуры сярэднявечнай Еўропы, гістарычнай анамастыкі. Прафесар РАН (2015), член-карэспандэнт РАН з 28 кастрычніка 2016 года па Аддзяленні гісторыка-філалагічных навук[1].

Біяграфія

Сын лінгвіста Б. А. Успенскага, пляменнік матэматыка У. А. Успенскага.

Скончыў філалагічны факультэт МДУ імя М. В. Ламаносава (1996), спецыяльнасць «Філалогія. Рамана-германская філалогія». У 2000 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук (тэма «Славяна-скандынаўскія кантакты перыяду хрысціянізацыі: на матэрыяле моўных дадзеных»; кіраўнік акадэмік У. М. Тапароў). У 2005 годзе абараніў дысертацыю на суісканне ступені доктара філалагічных навук (тэма «Дынастычнае імя ў Скандынавіі і на Русі»).

Намеснік дырэктара Інстытута славяназнаўства (з 2010 года), в. аб. загадчыка Аддзела тыпалогіі і параўнальнага мовазнаўства (з 2012 года), кіраўнік Цэнтра славяна-германскіх даследаванняў (з 2006)[2]. Пачаў працаваць у НДУ ВШЭ ў 2012 годзе. Адзін з заснавальнікаў і галоўны рэдактар міжнароднага славістычнага часопіса «Slověne = Словѣне».

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Победители выборов в РАН. Члены-корреспонденты (нявызн.) (недаступная спасылка) (28 октября 2016). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2016. Праверана 14 чэрвеня 2018.
  2. Фёдор Борисович Успенский // Институт славяноведения РАН

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Анамасты
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты РАН
Катэгорыя·Мандэльштамазнаўцы
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1970 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лютага
Катэгорыя·Скандынавісты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута славяназнаўства РАН
Катэгорыя·Дактары філалагічных навук
Катэгорыя·Мовазнаўцы Расіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі ВШЭ