wd wp Пошук:

Фёдар Апалонавіч Піроцкі

Фёдар Апалонавіч Піроцкі (17 студзеня (1 сакавіка) 1845 — 28 студзеня (12 сакавіка) 1898) — украінскі інжынер і вынаходнік. Паводле некаторых крыніц[1] ён упершыню ва ўсім свеце вынайшаў трамвай на электрычнай цязе, іншыя ж крыніцы сцвярджаюць, што яго вынаходніцтва было толькі першым у Расійскай імперыі[2], у той час як першы электрычны трамвай быў распрацаваны Сіменсам і дзейнічаў у Берліне.

Біяграфія

Фёдар Піроцкі нарадзіўся ў сям’і штабс-лекара памешчыка ў Лохвіцкім павеце Палтаўскай губерні. Яго сям’я паходзіла з гарадавых казакоў(руск.) бел..

Фёдар вырас і вучыўся ў Санкт-Пецярбургу. Скончыў Канстанцінаўскі кадэцкі корпус(руск.) бел. і Міхайлаўскую Ваенную Артылерыйскую Акадэмію(руск.) бел. ў 1866 годзе і праходзіў службу ў артылерыйскіх войсках у Кіеве. Тут ён пасябраваў са знакамітым электратэхнікам Паўлам Мікалаевічам Яблачкавым(руск.) бел. — вялікім прыхільнікам усяго, што працавала на электрычнасці.

У 1871 годзе Піроцкі вяртаецца ў Санкт-Пецярбург і, сярод усяго іншага, прапануе новы тып даменных печаў. У 1874 годзе ён пачынае праводзіць свае эксперыменты на Волкаўскім поле ў Санкт-Пецярбургу і ў 1875 годзе на ўчастку сестрарэцкай чыгункі запускае вагоны на электрычнай цязе. Было электрыфікавана каля адной вярсты шляху. У яго канструкцыі рэйкі былі падлучаныя да генератара Грэма(руск.) бел.. Абедзве рэйкі былі ізаляваны ад зямлі, адна з іх была прамым правадніком, а іншая зваротным.

У 1880 годзе ён мадэрнізуе гарадскія двухпавярховыя трамваі на коннай цязе(руск.) бел., пераводзячы іх на электрычную цягу і 3 верасня незвычайны грамадскі транспарт пачынае перавозіць жыхароў Санкт-Пецярбурга, нягледзячы на адкрытыя пратэсты ўладальнікаў трамваяў на коннай цязе. Эксперыменты Піроцкага працягваліся аж да канца верасня 1880 года. У яго не было грошай, каб працягваць свае эксперыменты, але яго электрычным трамваем зацікавіліся ва ўсім свеце. Сярод людзей, якія праводзілі сустрэчы з ім, быў Сіменс(руск.) бел., які моцна цікавіўся і меў мноства пытанняў. У 1881 годзе браты фон Сіменс адкрываюць у Берліне першую пастаянную электрычную трамвайную лінію. У Расійскай імперыі электрычны трамвай з’явіўся толькі ў 1892 годзе.

Піроцкі вярнуўся на службу артылерыйскім афіцэрам. Сярод усяго іншага ён пракладае першы падземны электрычны кабель у Санкт-Пецярбургу для перадачы электраэнергіі ад гарматнага ліцейнага завода да Артылерыйскай Школы (1881 год). Ён так жа быў аўтарам праекта цэнтралізаванай падземнай гарадской электрасеткі, ён прапанаваў новую канструкцыю даменных і пякарных печаў. У 1888 годзе ён сыходзіць у адстаўку ў званні палкоўніка, жывучы ў ваенным пансіянаце горада Алёшкі. У 1898 годзе Піроцкі памірае. У старасці ў яго зусім не было грошай, і, каб аплаціць пахаванне, была закладзена яго мэбля.

Зноскі

  1. Ретро-трамвай — петербургская классика :: Биография Фёдора Пироцкого Архівавана 4 ліпеня 2007.
  2. Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.(руск.)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў 1898 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 12 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лохвіцкім павеце
Катэгорыя·Інжынеры Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Канстанцінаўскага артылерыйскага вучылішча
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Электратэхнікі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1845 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Міхайлаўскай ваеннай артылерыйскай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Палтаўскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вынаходнікі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»