wd wp Пошук:

Алэшкы

Алэшкы[1] (укр.: Оле́шки) — горад у Алэшкіўскім раёне Херсонскай вобласці Украіны за 4 км ад Херсона.

Гісторыя

Упершыню Алешкі згадваюцца пад 1084 годам.

У 1711—1728 гадах паблізу паселішча размяшчалася Алешкаўская Сеч.

У 1802–1920 гадах Алешкі – цэнтр Дняпроўскага павета Таўрычаскай губерні.

У 1928 годзе горад перайменаваны на Цюрупынск у гонар савецкага партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Аляксандра Цюрупы.

19 мая 2016 года ў межах закона пра дэкамунізацыю гораду вернута гістарычная назва Алэшкы.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Гарады Херсонскай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты на Дняпры