wd wp Пошук:

Фёдар Андрэевіч Тулаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тулаў. Фёдар Андрэевіч Тулаў (1792 — 2 лістапада 1855) — рускі мастак, майстар партрэта, пісаў таксама карціны для цэркваў.

Біяграфія

Прыгонны мастак, пазней атрымаў вольную. Аб пачатковым перыядзе жыцця мастака звесткі адсутнічаюць. Адна з самых ранніх работ мастака датуецца 1811 годам («Партрэт Канстанціна Тулава», ДРМ). Пісаў з пачатку 1810-х гадоў партрэты членаў сям’і князя М. А. Шахоўскага ў іх маёнтку Белая Колпь Валакаламскага павета Калужскай губерні, а таксама блізкіх ім людзей. З 1830-х жыў і працаваў у Прапойску (цяпер Слаўгарад), у маёнтку А. І. Бенкендорфа, стрыечнага брата графа А. Х. Бенкендорфа. Меў ад Акадэміі мастацтваў званне мастака XIV класа. Вядома, што мастак захапляўся механікай і астраноміяй. У 1852 г. наведаў Санкт-Пецярбург.

Творчасць

Усяго да гэтага часу вядома больш за 60 партрэтаў Тулава, якія захоўваюцца ў Дзяржаўным Эрмітажы, Рускім музеі, Траццякоўскай галерэі, Гістарычным музеі, Калужскім мастацкім музеі, Смаленскім музеі-запаведніку, музеях Беларусі і Украіны.

Пахаваны на гарадскіх прыхадскіх могілках Прапойска[5].

Зноскі

  1. https://rkd.nl/explore/artists/351768 Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Fedor Andreevich Tulov // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Fedor Tulov // Artnet — 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. RKDartists Праверана 26 жніўня 2017.
  5. Знайшлі спачынак мастака

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1792 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1855 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Памерлі 2 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў Слаўгарадзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Пахаваныя ў Слаўгарадзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула