У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тулаў. Фёдар Андрэевіч Тулаў (1792 — 2 лістапада 1855) — рускі мастак, майстар партрэта, пісаў таксама карціны для цэркваў.
Прыгонны мастак, пазней атрымаў вольную. Аб пачатковым перыядзе жыцця мастака звесткі адсутнічаюць. Адна з самых ранніх работ мастака датуецца 1811 годам («Партрэт Канстанціна Тулава», ДРМ). Пісаў з пачатку 1810-х гадоў партрэты членаў сям’і князя М. А. Шахоўскага ў іх маёнтку Белая Колпь Валакаламскага павета Калужскай губерні, а таксама блізкіх ім людзей. З 1830-х жыў і працаваў у Прапойску (цяпер Слаўгарад), у маёнтку А. І. Бенкендорфа, стрыечнага брата графа А. Х. Бенкендорфа. Меў ад Акадэміі мастацтваў званне мастака XIV класа. Вядома, што мастак захапляўся механікай і астраноміяй. У 1852 г. наведаў Санкт-Пецярбург.
Усяго да гэтага часу вядома больш за 60 партрэтаў Тулава, якія захоўваюцца ў Дзяржаўным Эрмітажы, Рускім музеі, Траццякоўскай галерэі, Гістарычным музеі, Калужскім мастацкім музеі, Смаленскім музеі-запаведніку, музеях Беларусі і Украіны.
Пахаваны на гарадскіх прыхадскіх могілках Прапойска[5].