wd wp Пошук:

Фёдар Ільіч Афанасьеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Афанасьеў. Фёдар Ільіч Афанасьеў (1854 — ?) — рускі інжынер і архітэктар, які працаваў на тэрыторыі Беларусі і Украіны, гродзенскі губернскі архітэктар (1877—1885).

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1854 годзе[1]. Паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча ў 1871 годзе і пры выпуску ў 1876 годзе атрымаў званне грамадзянскага інжынера і чын X класа. Тады ж прылічаны да Міністэрства ўнутраных спраў з адкамандзіраваннем для заняткаў у Тэхнічна-будаўнічы камітэт(руск.) бел.[1].

У хуткім часе быў прызначаны малодшым архітэктарам у Гродна, пазней быў там губернскім архітэктарам, а потым перавёўся ў Жытомір. Тут служыў некаторы час у будаўнічым аддзяленні валынскага губернскага праўлення[1].

Творчасць

Царква Святога Міхаіла Арханёла ў Навасёлках.
Царква Прападобнай Параскевы Сербскай у Балаце.

Найбольш бачная тэхнічная дзейнасць Фёдара Афанасьева датычыцца часу яго працы на пасадзе епархіяльнага архітэктара Валынскай губерні, дзе ён пабудаваў шмат царкоўных і іншага роду пабудоў[1].

Праекты

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. // Издание института гражданских инженеров. — Санкт-Петербург, 1893. — С. 15
  2. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. – Ф. 97. Воп. 1. спр. 274, л. 89.
  3. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. – Ф. 8. Воп. 2, спр. 294, л. 104 зв.
  4. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. – Ф. 8. Воп. 2. спр. 294, л. 174.
  5. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. – Ф. 97. Воп. 1, спр. 203, л. 208 – 209
  6. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. – Ф. 8. Воп. 1., спр. 1557, л. 13 зв.; НГАБ. – Ф. 8. Воп. 2., спр. 294, л. 168, 207; НГАБ. – Ф. 97. Воп. 1., спр. 184, л. 73 – 73 а
  7. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. – Ф. 97. Воп. 1., спр. 146, л. 52, 82 – 83
  8. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. – Ф. 97. Воп. 1, спр. 466, л. 44 – 45
  9. Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 22. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2017. — С. 77
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Архітэктары Украіны
Катэгорыя·Гродзенскія губернскія архітэктары
Катэгорыя·Архітэктары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1854 годзе