У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Батыста.
Фульхенсіа Баты́ста-і-Сальды́вар (ісп.: Fulgencio Batista-y-Zaldívar) (16 студзеня 1901 — 6 жніўня 1973) — кубінскі прэзідэнт (1940—1944) і дыктатар (1952—1959).
Нарадзіўся 16 студзеня 1901 года. Паходзіў з сялянскай сям’і, з 1921 года служыў у арміі. У верасні 1933 года ўзначаліў «бунт сяржантаў» — змову супраць кіраўніцтва К. М.дэ Сеспедэса. У студзені 1934 года здзейсніў дзяржаўны пераварот; да 1940 года быў фактычным дыктатарам, а ў 1940-44 гадах прэзідэнтам Кубы. У 1944 годзе прайграў выбары і эміграваў у ЗША. У 1947 годзе вярнуўся на Кубу, 10 сакавіка 1952 года зноў арганізаваў ваенны пераварот. Скінуты з пасады 1 cтудзеня 1959 года ў выніку перамогі Кубінскай рэвалюцыі, збег з краіны ў Дамініканскую Рэспубліку, потым у Іспанію.
Памёр 6 жніўня 1973 года ў іспанскім мястэчку Гуадальміна каля Марбеллі ад сардэчнага прыступу. Пахаваны на могілках Сан-Ісідра ў Мадрыдзе.