У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дрэйк.
Сэр Фрэнсіс Дрэйк (англ.: Francis Drake; каля 1540 — 28 студзеня 1596) — англійскі мараплавец, карсар, віцэ-адмірал (1588), баранэт часоў Елізаветы I. Першы англічанін, які здзейсніў кругасветнае падарожжа (у 1577—1580 гг.). Актыўны ўдзельнік разгрому іспанскага флоту (Непераможнай Армады) у Гравелінскай бітве 1588. Валодаў сядзібай Баклэнд-Эбі ў Йелвертоне.
У іспанскіх калоніях быў вядомы, як Эль Драке («Цмок») (El Draque, «Drac», «Drak»). Яго імя на латыні было Franciscus Draco (Францыска Цмок).[8]. У англійскай мове Drake («качар») — састарэлая форма словы «цмок».
Імя Фрэнсіса Дрэйка ўвекавечана ў геаграфіі: праліў паміж Вогненнай Зямлёй і Антарктыдай носіць назву праліў Дрэйка.