wd wp Пошук:

Фрэнк Шу

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шу.

Фрэнк Шу (нар. 2 чэрвеня 1943) — амерыканскі астрафізік кітайскага паходжання.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Кітаі, сын кітайска-тайваньскага матэматыка Сюй Сяньсю. Адукацыю атрымаў у ЗША, у 1963 годзе — ступень бакалаўра па фізіцы ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, у 1968 годзе — Ph.D па астраноміі ў Гарвардскім універсітэце.

Узначальваў дэпартамент астраноміі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі з 1984 па 1988 гады, пасля працаваў ва ўніверсітэце Стоўні-Брук. З 2002 па 2006 гады быў прэзідэнтам Нацыянальнага ўніверсітэта Цінхуа (Тайвань). З 2006 года працуе ў Каліфарнійскім універсітэце ў Сан-Дыега. З’яўляецца ганаровым прафесарам Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі.

З 1994 па 1996 гады быў прэзідэнтам Амерыканскага астранамічнага таварыства.

Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1987), член Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў (1992), член Амерыканскага філасофскага таварыства (2003), акадэмік Academia Sinica (Тайвань).

Асноўныя працы прысвечаны паходжанню метэарытаў, нараджэнню і ранняй эвалюцыі зорак і структуры спіральных галактык.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #172373441 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #172373441 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  3. Матэматычная генеалогія — 1997.
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Кэтрын Брус
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Астрафізікі ЗША
Катэгорыя·Астраномы XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 чэрвеня
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Шаа
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Выкладчыкі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Сан-Дыега
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Дэні Хайнемана ў вобласці астрафізікі
Катэгорыя·Выкладчыкі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
Катэгорыя·Імігравалі ў ЗША з Кітая
Катэгорыя·Астраномы ЗША
Катэгорыя·Астраномы XXI стагоддзя
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных