wd wp Пошук:

Фрэдэрык Тэадор Эме

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Эме. Фрэдэрык Тэадор Эме (? — 1818) — беларускі медык-хірург, уролаг. Фактычны заснавальнік хірургічнай і уралагічнай навукі ў Беларусі[1].

Біяграфія

У 1773 годзе правёў у Нясвіжы дзве аперацыі: адну па выдаленні лістападобнай пухліны, другую — па выдаленні камянёў урэтры, якія выклікаюць гангрэнізацыю машонкі[1]. Сваім вопытам па іх правядзенні Ф. Т. Эме падзяліўся ў двух працах «Назіранне над левай жаночай малочнай залозай, часткова паражанай на рак … які паўтара года прычыняў невыносныя болі і быў пасечаны 19 мая 1773 года» і «Апісанне каменя, які знаходзіўся ва ўрэтры 22 гады і пасечанага ў Нясвіжы 9 лютага 1773 года Фрэдэрыкам Тэадорам Эме, практыкам медыцыны, хірургіі і акушэрства, з гравюрамі», якія выйшлі на польскай мове ў нясвіжскай друкарні[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Фредерик Теодор Эме (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Уролагі Беларусі
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Памерлі ў 1818 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Хірургі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў