wd wp Пошук:

Фрэдрык Петэрсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Петэрсан.

Фрэдрык Петэрсан (шведск.: Fredrik Pettersson; 10 чэрвеня 1987 г., Гётэбарг, Швецыя) — шведскі хакеіст, правы нападнік. У цяперашні час з’яўляецца гульцом украінскага клуба «Данбас», які выступае ў КХЛ.

Кар’ера

Фрэдрык Петэрсан пачаў сваю кар’еру хакеіста ў сваім родным горадзе ў юніёрскім клубе «ХК Фрэлунда». Разам з імі Петэрсан выйграў чэмпіянат у 2003, 2004 і 2005 гадах. На драфце НХЛ 2005 года быў абраны ў 5 раўндзе пад агульным 157-м нумарам клубам «Эдмантан Ойлерз». З 2005 па 2007 гады гуляў у Заходняй хакейнай лізе (WHL) за канадскі клуб «Калгары Хітмен».

15 чэрвеня 2010 года ў якасці вольнага агента падпісаў кантракт з клубам «Чыкага Вулвз», якая выступае ў АХЛ. У ліпені 2011 года Петэрсан вярнуўся назад у Фрелунду, дзе ён да 2012 года.

З 2012 года выступае за клуб КХЛ «Данбас» з Данецка.

Міжнародная

Фрэдрык Петэрсан выступаў за маладзёжную зборную Швецыі на чэмпіянаце свету 2005 года, дзе Швецыя заняла трэцяе месца. Таксама прымаў удзел на моладзевых чэмпіянатах свету 2006 і 2007 гадах. На дарослым узроўні, ён дэбютаваў на чэмпіянаце свету 2010 года ў Германіі, дзе ён заваяваў бронзавы медаль са Швецыяй.

Зноскі

  1. Olympedia — 2006.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Хакеісты Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гётэбаргу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта