У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ланг. Фрыц Ланг (ням.: Friedrich Christian Anton Lang, 5 снежня 1890 — 2 жніўня 1976) — нямецкі кінарэжысёр, які пасля 1933 года жыў і працаваў у ЗША. Адзін з найвялікшых прадстаўнікоў нямецкага экспрэсіянізму, Ланг зняў самы дарагі фільм у гісторыі нямога кіно («Метраполіс», 1927) і прадугадаў эстэтыку амерыканскага нуару («Горад шукае забойцу», 1931). Фрыц Ланг вядомы дзякуючы гісторыям пра злачынствы псіхіятраў-гіпнатызёраў Калігары (праца над сцэнарыем) і Мабузэ (рэжысура ўсяе трылогіі).