wd wp Пошук:

Фрыдрых Дэнгаф

Фрыдрых фон Дэнгаф (польск.: Fryderyk Denhoff, ням.: Friedrich von Dönhoff, Вальдау, 24 мая 1639 — 16 лютага 1696, Мемель) — прускі дзяржаўны і ваенны дзеяч, граф, падпалкоўнік (1667) і палкоўнік (1668), генерал-маёр (1678), губернатар Мемеля (1684), генерал-лейтэнант (1684), камер-юнкер, тайны і ваенны саветнік курфюрста Брандэнбурга (1688), камендант мемельскага гарнізона (1692).

Біяграфія

Прадстаўнік знатнага шляхецкага роду Дэнгафаў герба «Дзік», які паходзіў з Лівоніі. Малодшы (трэці) сын кашталяна і ваяводы парнаўскага Эрнэста Магнуса Дэнгафа (15811642) ад шлюбу з Кацярынай фон Дона (16061659). Старэйшыя браты — падстолі вялікі літоўскі Герард Дэнгаф (каля 16321685) і ваявода мальбаркскі Эрнэст Дэнгаф (каля 16301693).

У 1666 годзе перасяліўся з Рэчы Паспалітай у Прусію і стаў родапачынальнікам прускай лініі роду Дэнгафаў. Яго рэзідэнцыяй быў замак Фрыдрыхштайн у даліне ракі Прэгель, за 20 км ад Кёнігсберга.

18 мая 1667 года Фрыдрых фон Дэнгаф паступіў на службу ў прускую армію, атрымаўшы чын падпалкоўніка і каменданта палка. 24 чэрвеня 1668 года быў узведзены ў палкоўнікі і стаў шэфам палка. У 1673 годзе прадстаўляў брандэнбургскага курфюрста Фрыдрыха Вільгельма I Гогенцолерна на элекцыйнай сейме пасля смерці польскага караля Міхала Карыбута Вішнявецкага.

10 красавіка 1678 года быў узведзены ў генерал-маёры прускай арміі, 18 ліпеня 1678 года быў прызначаны губернатарам Мемеля. 5 сакавіка 1684 года атрымаў чын генерал-лейтэнанта. У 1688 годзе стаў камер-юнкерам, увайшоў у тайны і ваенны саветы пры брандэнбургскім курфюрсце. У 1692 годзе Фрыдрых фон Дэнгаф быў прызначаны камендантам мемельскага гарнізона.

Сям’я

13 лістапада 1664 года ажаніўся з прускай баранэсай Элеанорай Кацярынай фон Шверын (16461696), ад якой меў пяцярых сыноў і чатырох дочак:

Літаратура

  1. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1639 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 16 лютага
Катэгорыя·Генералы Прусіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэнгафы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Расіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1696 годзе
Катэгорыя·Род Дэнгафаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 лістапада