Фрыдрых Іозеф Дзюрэнмат (ням.: Friedrich Josef Dürrenmatt; 5 студзеня 1921, Кональфінген — 14 снежня 1990, Нёўшатэль) — швейцарскі празаік, публіцыст, драматург і мастак-экспрэсіяніст. Адзін з майстроў псіхалагічнага дэтэктыва.
Спектаклі паводле п’ес Дзюрэнмата неаднаразова ставіліся на беларускай сцэне, у прыватнасці «Ромул Вялікі» — у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, «Фізікі» — у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага.