wd wp Пошук:

Фрыдрых Вільгельм Зейдліц

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Зейдліц.

Фрыдрых Вільгельм фон Зейдліц

Барон Фрыдрых Вільгельм фон Зейдліц (ням.: Friedrich Wilhelm von Seydlitz; 3 лютага 1721, Калькар — 8 лістапада 1773, Олау) — прускі военачальнік, камандуючы кавалерыяй арміі Фрыдрыха Вялікага.

З яго імем звязаны рашучыя моманты вайны за аўстрыйскую спадчыну і Сямігадовай вайны, асабліва ў бітвах пад Росбахам і Цорндорфам. Сярод генералаў свайго часу ён адрозніваўся рыцарскім характарам і гуманнасцю; у сваім палку ён спыніў практыку ўжыцця палак.

Зейдліц памёр у Олау, цяпер Польшча, недалёка ад Вроцлава, гарнізонным горадзе свайго палка, і быў пахаваны ва ўласным памесці Мінкоўскі непадалёк ад Олау. Маўзалей быў пазней разбураны палякамі.

Памяць

У 1780 годзе Зейдліцу быў узведзены мармуровы помнік у Берліне. У 1861 годзе мармуровы помнік, які цяпер захоўваецца ў берлінскім музеі Бадэ, быў заменены бронзавым. У 1950 годзе гэты помнік на тэрыторыі Усходняга Берліна быў зняты па ідэалагічных меркаваннях як напамін пра «прускі мілітарызм» і да нашага часу знаходзіцца ў запасніках.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Удзельнікі Сямігадовай вайны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1721 годзе
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ
Катэгорыя·Памерлі 8 лістапада
Катэгорыя·Военачальнікі Прусіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чорнага арла
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў 1773 годзе