Фрыдрых Бергіус (ням.: Friedrich Bergius; 11 кастрычніка 1884, пад Брэслау — 31 сакавіка 1949, Буэнас-Айрэс) — нямецкі хімік-тэхнолаг.
У 1913 годзе распрацаваў спосаб атрымання маторнага вадкага паліва шляхам насычэння вадародам сумесі, якая складаецца са здробненага вуглю і смолападобных адходаў вытворчасці коксу і генератарнага газу пад ціскам вышэй за 20 Мн/м² (200 кгс/см³) і тэмпературы каля 500 °C. Патэнт быў набыты ў Бергіуса канцэрнам «І. Г. Фарбэніндустры», і ўжываўся з выкарыстаннем каталізатараў. Па гэтаму спосабу нацысцкая Германія падчас 2-й сусветнай вайны атрымлівала значную колькасць бензіну. Вывучаў магчымасць атрымання кармавога цукру гідролізам драўніны.