wd wp Пошук:

Фрыда Пінта

Фры́да Пі́нта (англ.: Freida Pinto; нар. 18 кастрычніка 1984, Бамбей, Індыя) — актрыса індыйскага кінематографа, якая сыграла адну з галоўных роляў у фільме «Мільянер з трушчоб».

Біяграфія

Нарадзілася і вырасла ў Бамбеі ў сям’і партугальскага паходжання. Бацькі Пінта каталікі з Мангалора[2][3][4]. Прозвішча «Пінта» з’яўляецца партугальскім, якое азначае «невялікая птушка». Партугальцы былі першымі еўрапейскімі каланізатарамі і пасяленцамі ў Індыі ў 1497 годзе. Бацька — Фрэдэрык Пінта, старэйшы менеджар філіяла банка Bank of Baroda, маці — Сільвія Пінта, выкладчыца школы St. John’s Universal High School, старэйшая сястра — Шарон Пінта, прадзюсар аднаго з навінавых каналаў тэлебачання NDTV[5].

Сям’я актыўна ўдзельнічала ў жыцці каталіцкай абшчыны ў Мангалоры і Мумбаі. Спачатку Пінта вучылася ў школе St. Joseph School, якую паспяхова скончыла са ступенню бакалаўра ў галіне мастацтваў. Затым яна скончыла каледж St Xavier’s College са ступенню бакалаўра мастацтваў па англійскай літаратуры. Цяпер яна пражывае ў Нью-Ёрку. Родная мова Фрыды — конкані.

Таксама Фрыда Пінта з’яўляецца прафесійнай танцоркай, захапляецца індыйскімі традыцыйнымі стылямі і сальсай[6].

Кар’ера

З 2006—2007 гадоў Фрыда бярэ ўдзел у некалькіх тэлевізійных праектах, і здымаецца ў рэкламе. Таксама Фрыда ўдзельнічала ў «вандроўным» міжнародным тэлешоў «Full Circle», праехаўшы з ім усю Паўднёва-усходнюю Азію. Адносна частае мільганне на экранах ТБ прыносіць свае плады і яе запрашаюць на кастынг для ўдзелу ў здымках фільма «Мільянер з трушчоб».

Менавіта 2008 год стаў дэбютам Фрыды Пінта ў вялікім кіно. Фільм апынуўся паспяховым, прынёс вялікія зборы і ўдастоіўся «Оскара». Таксама карціна атрымала ўзнагароду People’s Choice Award, а ў 2009 — Golden Globe Awards.

У 2009 годзе актрыса была намінавана на прэмію BAFTA — за Лепшую Ролю другога плану, а таксама атрымала прыз Screen Actors Guild Award — за выбітную працу ў кіно.

2010

Асабістае жыццё

Фрыда Пінта з 2001 года сустракалася з Раханам Антаа, маркетолагам з Мумбая, але напачатку 2009 года Фрыда кінула Антаа. Яны пазнаёміліся яшчэ ў мумбайскім універсітэце Святога Хаўера, дзе Фрыда вывучала англійскую літаратуру, а Антаа чытаў хімію[7].

У 2009 годзе пачала сустракацца з калегам па фільме Дэвам Патэлем[8].

Фільмаграфія

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2008
ф Мільянер з трушчоб Slumdog MillionaireLatika
2010
ф Ты сустрэнеш высокага незнаёмца You Will Meet a Tall Dark StrangerDia
2010
ф Мірал MiralMiral
2011
ф Паўстанне планеты малп Rise of the Planet of the ApesCaroline
2011
ф Вайна багоў ImmortalsPhaedra

Зноскі

  1. Freida Pinto // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Slumdog Millionaire star Freida Pinto’s amazing rise to fame(нявызн.), Daily Mirror (26 студзеня 2009). Праверана 25 верасня 2010.
  3. Slumdog has done India proud, says Frieda’s father(нявызн.), Daily News and Analysis (DNA) (23 лютага 2009). Праверана 29 красавіка 2009.
  4. Where are the Slumdog kids now?(нявызн.), Channel 4 News (23 лютага 2009). Праверана 29 красавіка 2009. Архівавана 24 снежня 2009.
  5. D’Mello, Gerry The Newest Star on the Mangalorean Horizon-Freida Pinto(нявызн.) (недаступная спасылка). Daijiworld Media (25 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2009. Праверана 25 лістапада 2008.
  6. ‘Comedy is difficult’(нявызн.). Rediff News. Rediff (16 чэрвеня 2008). Праверана 23 лютага 2008.
  7. Slumdog Millionaire star Freida Pinto ‘dumped her secret husband after becoming a star’ | Mail Online
  8. Freida Pinto & Dev Patel Are Dating, Says Mom | Dev Patel, Freida Pinto : Just Jared(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Актрысы Індыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мумбаі