wd wp Пошук:

Фронт перамен і згоды ў Чадзе

Фронт перамен і згоды ў Чадзе, ФПЗЧ (фр.: Front pour l’Alternance et la Concorde au Tchad, FACT) — чадская палітычная і ваенная арганізацыя, створаная Махаматам Махдзі Алі ў сакавіку 2016 года. Групоўка вядзе актыўную ўзброеную барацьбу з дзеючым урадам Чада.

Гісторыя

У 2016 годзе Савет ваеннага камандавання выратавання рэспублікі аддзяліўся ад ФПЗЧ[1].

Увечары 11 красавіка 2021 года, у дзень прэзідэнцкіх выбараў, ФПЗЧ атакаваў памежны пост на поўначы Чада як раз у момант закрыцця выбарчых участкаў[2]. 17 красавіка баевікі пачалі рухацца да сталіцы краіны горада Нджамена. 20 красавіка падчас дзеянняў ФПЗЧ загінуў прэзідэнт Чада Ідрыс Дэбі. Генерал Махамат Дэбі Ітна, сын забітага лідара, быў абвешчаны часовым прэзідэнтам і кіраўніком ваеннай хунты[3].

Зноскі

  1. Libyan strongman bombed Chad rebels, his forces say (англ.) , Arab News (29 сакавіка 2018).
  2. U.S. embassy to withdraw staff as Chad rebels advance. Reuters (18 красавіка 2021).
  3. Chad President Idriss Deby dies visiting front-line troops: Army (англ.) . Al Jazeera (20 красавіка 2021).
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Узброеныя групоўкі ў Чадзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 2016 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных