wd wp Пошук:

Фронт нацыянальнага вызвалення імя Фарабунда Марці

Фронт нацыянальнага вызвалення імя Фарабунда Марці (ФНВФМ) (iсп. Frente Farabundo Martí para la Liberación Nacional, FMLN) — сальвадорская палітычная партыя левай арыентацыі, названая ў гонар лідара сальвадорскіх рэвалюцыянераў Фарабунда Марці.

ФНВФМ быў створаны ў пачатку грамадзянскай вайны, калі Кампартыя, «Узброеныя сілы нацыянальнага супраціву» і «Народныя сілы вызвалення» стварылі цэнтр для каардынацыі баявых дзеянняў. Пасля вайны арганізацыя раззброілі свае атрады, адмовіўшыся ад iдэi ўзброенай барацьбы.

У 1990-ыя гады партыя стала адной з самых магутных палітычных сілаў у Сальвадоры. Галоўным яе супернікам была правая партыя ARENA.

У 2009 г. кандыдат ад ФНВФМ Маўрысіа Фунес перамог на прэзідэнцкіх выбарах. У 2014 Сальвадор Санчэс Серэн, таксама вылучэнец ад ФНВФМ, атрымаў перамогу на выбарах.

Спасылкi

  1. http://progressive-alliance.info/2810-2/ Праверана 15 сакавіка 2019.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Сацыялістычныя партыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Партызанскія рухі
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1980 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1980 годзе
Катэгорыя·Нацыянальна-вызваленчыя рухі