Камуністычная партыя Сальвадора (ісп.: Partido Comunista de El Salvador) — левая палітычная партыя Сальвадора[1].
Першыя камуністычныя групы ў Сальвадоры з’явіліся ў 1920-я гады. У 1929 г. «Камуністычная група Сальвадора» прыняла ўдзел у канферэнцыі камуністычных партый Лацінскай Амерыкі, якая прайшла ў Буэнас-Айрэсе[2].
Партыя была створана 30 сакавіка 1930 г. актывістамі рабочага і прафсаюзнага руху, сярод якіх былі Мігель Мармоль, Мадэст Рамірэс і Фарабунда Марці. Першым Генеральным сакратаром ЦК стаў Луіс Дыяс (цясляр па спецыяльнасці), сакратаром па арганізацыйных пытаннях — Віктар Мануэль Ангулу (настаўнік), сакратаром па прапагандзе — Хуан Кампас Баланёс (таксама настаўнік). Пасля арганізацыйнага афармлення, у якасці нізавых партыйных арганізацый і прадстаўніцтваў па тэрытарыяльным прынцыпе былі створаны мясцовыя камітэты, у склад якіх уваходзілі 8-20 чалавек[3].
У 1930—1932 уплыў партыі пашыраўся, яе прадстаўнікі ўвайшлі ў кіраўніцтва Рэгіянальнай федэрацыі працоўных Сальвадора. На прэзідэнцкіх выбарах 1931 года перамогу атрымаў падтрыманы камуністамі Артура Арауха, аднак у снежні гэтага жа года, пасля ваеннага пераварота, да ўлады прыйшоў генерал Максіміліян Эрнандэс Марцінес.
Партыя прыняла актыўны ўдзел у паўстанні 1932 г., аднак панесла цяжкія страты. Арганізацыйная структура была разгромлена, а ацалелыя актывісты перайшлі на нелегальнае становішча ці былі вымушаныя эміграваць у іншыя краіны Цэнтральнай Амерыкі. У 1933 годзе быў утвораны новы склад Цэнтральнага камітэту, але з мэтай паменшыць страты ад рэпрэсій, колькасць партыйных ячэек была абмежаваная да 3-4 актывістаў.
Па стане на 1938 год, у складзе камуністычнай партыі (пры наяўнасці адзінага кіраўніцтва ў асобе Цэнтральнага камітэта) вылучыліся тры «плыні», якія ўзначальвалі Мігель Мармоль, Танья Дыяс і Ампарыта Куасадэлупа.
У 1944 годзе партыя прыняла рашэнне ўдзельнічаць у чарговых паўстанні супраць Э. Марцінэса ў якасці прыватных асоб, а не членаў партыі і выкарыстоўваць прадастаўленую сітуацыю як магчымасць для прыцягнення новых прыхільнікаў, вядзення агітацыі і растлумачальнай праграмы партыi насельніцтву.
Пасля зьвяржэння дыктатуры Марцiнэса 9 мая 1944 камуністы атрымалі магчымасць некаторы час дзейнічаць адкрыта, шэраг актывістаў ўвайшлі ў кіраўніцтва створанай рабочай партыі «Нацыянальны саюз працаўнікоў» (НСП)[1].
Аднак пасля ваеннага перавароту 21 кастрычніка 1944 дзейнасць камуністычнай партыі зноў апынулася па-за законам, НСП быў забаронены.
У 1946 годзе адбыўся II з’езд партыі, на якім быў прыняты статут КПС.
У 1948 годзе адбыўся III з’езд партыі, на якім была прынятая «Праграма нацыянальнага адзінства».
У жніўні 1950 года прайшоў IV з’езд партыі.
У перыяд з лютага 1961 да пачатку 1964 года КПС з’яўлялася прыхільнікам узброенай барацьбы, аднак у сакавіку 1964 г. на V з’ездзе было прынята рашэнне аб прыходзе да ўлады парламенцкіх шляхам, праз перамогу на выбарах, узмацненні грамадскаго і палітычнага ўзаемадзеяння з насельніцтвам.
1 красавіка 1970 года тагачасны генеральны сакратар Камуністычнай партыі, Сальвадор Каэтана Карпіа выйшаў са складу КПС і стварыў разам з «прафсаюзным крылом» партыі першую самастойную ўзброеную арганізацыю левай апазыцыі: «Народныя сілы вызвалення імя Фарабундо Марці» ( Fuerzas Populares de Liberación «Farabundo Martí», FPL). Аднак у гэты час большасць членаў КПС не падтрымала пазіцыю С. К. Карпiа, лічачы, што магчымасці легальнай барацьбы яшчэ далёка не вычарпаны.
У 1971 годзе пры ўдзеле КПС быў створаны «Нацыянальны саюз апазыцыі» (UNO) — кааліцыя апазіцыйных палітычных партый, якая вылучыла адзінага кандыдата на пасаду прэзідэнта краіны[1].
У лістападзе 1975 года быў забіты Р. А. Карранса — член Палітычнай камісіі і Сакратарыята ЦК КПС, генеральны сакратар Адзінай прафсаюзнай федэрацыі Сальвадора[4].
У 1975 годзе былі сфармаваныя першыя, непастаянныя «групы самаабароны», якія з 30 ліпеня 1975 года забяспечвалі ахову мітынгаў, дэманстрацый і іншых масавых мерапрыемстваў, а таксама неслі дзяжурства ў памяшканнях партыйных камітэтаў, друкарнях[5].
20 лютага 1977 г., пасля абрання прэзідэнтам генерала Карласа Умберта Рамэра, камуністы арганізавалі дэманстрацыю пратэсту ў сталiцы араiны Сан-Сальвадоры, але дэманстрантаў разагнала паліцыя[6].
Падчас грамадзянскай вайны КПС разам з іншымі левымі сiламi, такiмi як ФНВФМ i Народныя сілы вызвалення, арганізавалі ўзброеную барацьбу супраць урада Хасэ Напалеона Дуартэ.
Пасля падпісання мірных пагадненняў ў 1992 годзе ўсе ўзброеныя фарміравання КПС былі дэмабілізаваны[1].
5 жніўня 1995 года адбыўся IX з’езд партыі, на якім партыя самараспусцілася і, пад назвай «камуністычнае плынь», увайшла ў склад ФНВФМ. У 2004 годзе Шафік Хандаль, які з 1973 года быў генеральным сакратаром кампартыі Сальвадора, быў вылучаны кандыдатам у прэзідэнты ад ФНВФМ.
27 сакавіка 2005 года на сустрэчы сальвадорскі камуністаў было прынята рашэнне аб аднаўленні камуністычнай партыі. 17 снежня 2006 года была зноў створана Камуністычная партыя Сальвадора.