Карлас Маўрысіа Фунес Картахена (ісп.: Carlos Mauricio Funes Cartagena; нар. 18 кастрычніка 1959 года, Сан-Сальвадор) — прэзідэнт Сальвадора з 1 чэрвеня 2009 года. Абраны ад левага Фронту нацыянальнага вызвалення імя Фарабунда 15 сакавіка 2009 года. Атрымаў перамогу над кандыдатам ад правацэнтрысцкага Нацыянальнага рэспубліканскага альянсу (АРЭНА) Радрыга Авілай, атрымаўшы каля 51 % галасоў.
Неўзабаве пасля сваёй інаўгурацыі ён падпісаў пагадненне аб аднаўленні дыпламатычных адносін паміж Сальвадорам і Кубай, спыненых за 50 гадоў да гэтага.