wd wp Пошук:

Франц Хогенберг

Ф.Гогенберг. «Эйндхавен падчас захопу ў 1583» (1585-90)
**Франц Хо́генберг** (Franz Hogenberg; [1535](/1535 "1535"), [Мехелен](/Горад_Мехелен "Горад Мехелен") —[1590](/1590 "1590"), [Кёльн](/Горад_Кёльн "Горад Кёльн")) — фламандскі гравёр, мастак, картограф.

Сын мюнхенскага гравёра, які пасяліўся ў Мехелене. (Фландрыя). Вучыўся і працаваў у Англіі, Антверпене, супрацоўнічаў з Абрагамам Артэліем, гравіраваў карты для першага геаграфічнага атласа Theatrum Orbis Terrarum (у тым ліку «карту Віда-Ляцкага»). У 1570 годзе ўцёк у Кёльн ад рэлігійных пераследаў, у 1572 годзе разам з кёльнскім тэолагам Георгам Браўнам заснаваў шматтомную серыю «Гарады зямнога свету» (Civitates Orbis Terrarum; апошні, шосты том выйшаў у 1618 годзе) — збор выяваў найважнейшых гарадоў свету, дзякуючы якой заходнееўрапейскі чытач упершыню пазнаёміўся з відарысамі некаторых гарадоў ВКЛ: Гродна, Вільні, Смаленска, гэтак званым Сігізмундавым планам Масквы і г. д. На картах і планах, створаных Хогенбергам ці пад яго рэдакцыяй, Белая Русь выступае як сінонім Маскоўскай дзяржавы.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Frans / Franz Hogenberg // The Stuttgart Database of Scientific Illustrators 1450–1950 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118706217 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 снежня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Картографы Бельгіі
Катэгорыя·Картографы XVI стагоддзя
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў Кёльне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумара тома
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1590 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мехелене
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1535 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных