wd wp Пошук:

Франц Морыц Домашка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Домашка. Франц Морыц До́машка, нямецкі варыянт — Франц Морыц Домашке (в.-луж.: Franc Moric Domaška, ням.: Franz Moritz Domaschke, 24 верасня 1862, вёска Носачыцы(ням.) бел., каралеўства Саксонія — 26 верасня 1931 года, Будастацы(ням.) бел., Германія) — лютэранскі святар і сербалужыцкі пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся 24 верасня 1862 года ў вёсцы Носачыцы(ням.) бел. ў сям’і лютэранскага пастара і сербалужыцкага паэта Міхала Домашкі. У 18871883 гадах навучаўся ў педагагічным вучылішчы ў г. Любіў. З 1883 года працаваў дарэктарам і займаўся самаадукацыяй. У 1888 годзе паступіў на тэалагічны факультэт Лейпцыгскага ўніверсітэта, які скончыў у 1892 годзе. У 1893 годзе ўступіў у сербалужыцкае культурна-асветніцкае таварыства «Маціца сербская». Быў членам «Сербскага прапаведніцкага таварыства».

Служыў святаром у 18921898 гадах у Кетліцах(ням.) бел., у 18981902 у Годзіі. Яго настаяцелем быў Ян Павал Кшыжан(руск.) бел.. У 1889 годзе займаўся ў вёсцы Малешацы(ням.) бел. арганізацыяй маладзёжнага летняга лагера «Схадзаванка». Пражываючы ў Годзіі, займаўся выданнем лютэранскага часопіса «Misionski Posoł», быў адным з яго рэдактараў. У 1902 годзе быў прызначаны настаяцелем у прыход вёскі Будастацы(ням.) бел., дзе служыў да сваёй смерці ў 1931 годзе.

Напісаў дзве аповесці, некалькі царкоўных гімнаў і вершаў. Займаўся напісаннем некралогаў. Апублікаваў мноства артыкулаў у розным сербалужыцкім перыядычным друку.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў 1931 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Саксоніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў акрузе Дрэздэн
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1862 годзе
Катэгорыя·Памерлі 26 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Верхнялужыцкія пісьменнікі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта