wd wp Пошук:

Франц Адольфавіч Мінкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мінкевіч.

Франц Адольфавіч Мінкевіч (19041988) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1942).

Біяграфія

Франц Мінкевіч нарадзіўся 1 жніўня 1904 года ў Мінску. Пасля заканчэння сямі класаў школы працаваў на заводзе. У 1924 годзе Мінкевіч быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1930 годзе ён скончыў Маскоўскую артылерыйскую школу, у 1932 годзе — Харкаўскую ваенную авіяцыйную школу летназаў, у 1934 годзе — курсы ўдасканалення штурманаў. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны — на яе франтах[1].

Да канца 1941 года маёр Франц Мінкевіч быў штурманам 750-га дальнебамбардыровачнага авіяпалка АДД СССР(руск.) бел.. Да таго часу ён ужо здзейсніў 87 баявых вылетаў на бамбардзіроўку важных стратэгічных аб’ектаў праціўніка, выкід парашутыстаў ў варожы тыл[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 сакавіка 1942 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» маёр Франц Мінкевіч быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 683[1][2].

У 1947 годзе ў званні палкоўніка Мінкевіч быў звольнены ў запас. Пражываў і працаваў у Адэсе. Памёр 17 студзеня 1988 года, пахаваны на 2-х Хрысціянскіх могілках Адэсы[1].

Быў таксама узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені і Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Франц Адольфавіч Мінкевіч на сайце «Героі краіны»
  2. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза начальствующему составу Военно-воздушных сил Красной Армии» от 29 марта 1942 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1942. — 24 апреля (№ 13 (172)). — С. 1.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Лётчыкі СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Адэсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Памерлі ў 1988 годзе
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 жніўня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Ваенныя лётчыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Адэсе
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 17 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1904 годзе