wd wp Пошук:

Францішак Рыка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рыка. Францішак Рыка (польск.: Franciszek Ricca, італ.: Francesco Ricca; 21 кастрычніка 1755, Навара, Італія — 15 сакавіка 1809, Полацк[2]) — езуіцкі святар, педагог.

Нарадзіўся ў Італіі. Скончыў універсітэт у горадзе Павія[3]. 15 кастрычніка 1770 г. уступіў у Таварыства Ісуса у Міланскай правінцыі Ордэна. Пасля выдання папскага брэвэ Dominus ac Redemptor (1773) працаваў выхавацелям і рэктарам Высакароднага калегіума (Collegium nobilium) у Турыне.

1 лістапада 1799 г. прыехаў на Беларусь[2][4]. Склаў апошнія зарокі ў Полацку 15 жніўня 1802 г. Аперарыюш (1800—1802), прафесар эксперыментальнай фізікі і натуральнай гісторыі, а таксама прэфект музея фізікі (1802—1809), магістр навіцыяту (1803—1804, 1805—1806) у Полацкім езуіцкім калегіуме[5][6]. Падрыхтаваў (у рукапісе) падручнік па мінералогіі[2].

Памёр у Полацку. Пакінуў рукапісную працу Mineralogią według Systematu P. Havy[7].

Зноскі

  1. 1 2 Francesco Ricca // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 3 Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  3. Блинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно : ГрГУ, 2002. — С. 243.
  4. Signorelli, Bruno. I gesuiti sabaudi durante la sopressione (1773—1814) / Morte e resurrezione di un ordine religioso: le strategie culturali ed educative della Compagnia di Gesù durante la soppressione, 1759—1814. — Milan, 2006. — p. 120
  5. Catalogs SJ 1774—1829. Russiae.
  6. Блинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно : ГрГУ, 2002. — С. 243, 244.
  7. Brown, J. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego / J. Brown; przeł. W. Kiejnowskiego. — Poznań : w komisie i czcionkami L. Merzbacha, 1862. — s. 340.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Езуіты Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 15 сакавіка
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Навара
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1755 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Памерлі ў Полацку
Катэгорыя·Памерлі ў 1809 годзе