wd wp Пошук:

Францішак Любавіцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Любавіцкі. Францішак Любавіцкі (польск.: Franciszek Lubowicki, лац.: Franciscus Lubowicki; 16 лістапада 1724, Падляшша — 22 снежня 1801, Полацк) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.

Біяграфія

Уступіў у Таварыства Ісуса 15 жніўня 1744 г. у Вільні. У Пінскім езуіцкім калегіуме вывучаў тэалогію і ў 1753 г. быў высвечаны на ксяндза. Місіянер у Лагішыне (1757—1758), прэфект школ у Слуцку (1760—1760), прэфект школ (1762—1764) і рэктар (1771—1773) Мінскага езуіцкага калегіума[1].

Пасля агалошвання касацыйнага брэвэ Dominus ac Redemptor (1773) выехаў у Расійскую імперыю, дзе Ордэн езуітаў працягнуў сваю дзейнасць[1]. У 1776 г. ізноў уступіў у Таварыства ісуса і ў 1782 г. браў удзел у І Полацкай генеральнай канрэгацыі[2]. Магістр (кіраўнік) навіцыяту пры Полацкім езуіцкім калегіуме (1782—1783)[3]. Асістэнт генеральнага вікарыя Таварыства Ісуса (1783—1801) і адначасова рэктар Дынабургскага езуіцкага калегіума (1784—1792) і правінцыял Беларускай правінцыі Таварыства Ісуса (22 лютага 1786 — 22 лютага 1789)[1][4].

Зноскі

  1. 1 2 3 Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — С. 130.
  3. Catalogus Personarum Societatis Jesu in Alba-Russia A.D. 1783.
  4. Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — С. 133.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі ў Полацку
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Дынабургскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Памерлі ў 1801 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Езуіты Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Пінскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Польшчы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Памерлі 22 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1724 годзе