wd wp Пошук:

Францішак Ксаверый Ксянжкевіч

Францішак Ксаверый Ксянжкевіч (польск.: Franciszek Ksawery Księźkiewicz (Księszkiewicz); 3 снежня 1731, Вармія — 14 сакавіка 1785, Вышкава[1]) — езуіцкі святар і педагог.

Пасля заканчэння езуіцкіх школ 25 жніўня 1747 г. у Вільні ўступіў у Таварыства Ісуса. Прайшоўшы выпрабаванні ў навіцыяце выкладаў у Вільні (1749—1750). Вывучаў філасофію ў Віленскай акадэміі (1750—1753), а потым выкладаў у сярэдніх школах у Вільні (1753—1756) і Браневе (1756—1757). З 1757 па 1761 гг. прайшоў курс тэалогіі ў Бранеўскам езуіцкім калегіуме. У Браневе быў высвечаны на ксяндза[2].

Прафесар рыторыкі і грэчаскай мовы для семінарыстаў-езуітаў у настаўніцкай семінарыі пры Полацкім езуіцкім калегіуме (1764—1765), прафесар філасофіі і грэчаскай мовы (1765—1768) і прэфект бібліятэкі (1765—1766) ў Полацку. Прэфект друкарні ў Нясвіжы (1768—1769), прафесар рыторыкі для семінарыстаў-езуітаў і прэфект школ у настаўніцкай семінарыі ў Слуцку (1770—1771). У 1771—1772 гг. — прэфект архіву Мазавецкай правінцыі Таварыства Ісуса ў Нясвіжы, а ў 1772—1773 гг. — сакратар правінцыяла Мазавецкай правінцыі Таварыства Ісуса. Пасля скасавання Ордэна езуітаў (1773), прыкладна з 1775 г., быў дырэктарам дыяцэзіяльнай семінарыі ў Пултуску[2].

Апублікаваў панегірык у гонар Юзафа Анджэя Залускага з нагоды яго намінацыі на кіеўскага епіскапа: Illustrissimo… Josepho Andreae Comiti in Zaluskie Załuski, Kiioviae Antistis primum Sacrum Pontificio ritu facientis honorem (Варшава, 1759)[2].

Зноскі

  1. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. 1 2 3 Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — s. 90-91.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1731 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Езуіты Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 14 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1785 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вармінска-Мазурскім ваяводстве