wd wp Пошук:

Францішак Іванавіч Вісмонт

Францішак Іванавіч Вісмо́нт (12 чэрвеня 1950, Ліда, Гродзенская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне фізіялогіі і паталогіі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), доктар медыцынскіх навук (1990), прафесар (1997).

Біяграфія

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1973). З 1976 года — у Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце малодшы навуковы супрацоўнік, асістэнт, дацэнт, прафесар, з 1996 года загадчык кафедры паталагічнай фізіялогіі[1].

Навуковая дзейнасць

Работы ў галіне паталагічных механізмаў у ахоўна-прыстасоўвальных рэакцыях арганізма. Высветлена роля эндатаксінаміі ў фізіялогіі і паталогіі, ва ўзнікненні дызрэгуляцыйнай паталогіі, вывучаны механізмы парушэння і падтрымання сістэмных функцый арганізма, тэмпературнага гамеастазу, термарэзістэнтнасці ва ўзнікненні перадпаталагічных і паталагічных станаў, у патагенезе гіпертэрміі і ліхаманкавых станаў. Даказана рэгулятарная і патагенетычная ролю сістэмы арганічнага протэаліза і эндагенных інгібітараў протеиназ ў цэнтральных механізмах рэгуляцыі тэмпературы цела. Эксперыментальна ўстаноўлена значэнне ренінангеатэнзінавай сістэмы мозгу, эндагенных інгібітараў протэіназ ў механізмах развіцця ліхаманкавых станаў. Устаноўлена, што павышэнне актыўнасці альфа-антытрыпсіну ў крыві з’яўляецца важным патагенетычным фактарам эндатаксіны ліхаманкі. Паказаў цесную ўзаемасувязь паміж функцыянальнай актыўнасцю термарэгулятарных структур мозгу і ўзроўнем ў крыві эндагенных інгібітараў протэіназ, якія сінтэзуюцца гепатацітамі. Высветлена рэгулятарная роля гепатацытаў і клетак Купфера, іх дэтаксікаціоннай і эндатаксінааясшкоджваюшчай функцыі ў механізмах фарміравання тырэоіднага статусу арганізма і рэгуляцыі тэмпературы цела.

Аўтар больш за 260 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій, 3 падручнікаў і 2 вынаходстваў.

Бібліяграфія

Узнагароды

Зноскі

  1. ВІСМАНТ Францішак Іванавіч
  2. Пасведчанне да медаля Францыска Скорины № 0000376
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 лютага 2021 года № 61 «Аб узнагароджанні» Архівавана 7 мая 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лідзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Фізіёлагі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Фізіёлагі СССР