wd wp Пошук:

Францыск Іванавіч Шустэр

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шустэр. Францыск Іванавіч Шустэр (1832 — 1908) — архітэктар[1].

Біяграфія

Адукацыя

Пачатковую адукацыю атрымаў у Варшаўскай гімназіі[2]. Пасля заканчэння Варшаўскай мастацкай школы(руск.) бел. атрымаў званне архітэктара 1-й ступені. Для далейшага ўдасканалення ў будаўнічай справе ў 1851 годзе паступіў у Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў[1]. У 1852 і 1853 гадах быў адзначаны срэбнымі медалямі 1-й і 2-й ступеняў[2] за праекты будынку вядомага жывапісца і гандлёвага будынку для дамскіх туалетаў[1]. У 1855 годзе з дазвалення галоўнаўпраўляючага шляхоў зносін і публічных будынкаў сдаў выпускны экзамен разам з выхаванцамі практычнага класа Пецярбургскага будаўнічага вучылішча і атрымаў званне грамадзянскага інжынера і чын губернскага сакратара[2].

У Пскове

Прызначаны вытворцам работ заміж інжынера ў Пскоўскую губернскую будаўнічую і дарожную камісію[2]. Акрамя тэхнічнай дзейнасці быў дырэктарам пскоўскага губернскага турэмнага камітэту і папячыцелем пскоўскіх арастанцкіх рот грамадзянскага ведамства (1860-61)[3].

У Пецярбургу

У 1857 атрымаў званне акадэміка архітэктуры, у 1871 — інжынера-архітэктара[1][2].

Адначасова з гэтым Францыск Іванавіч далучыўся да Тэхніка-будаўнічага камітэту Міністэрства ўнутраных спраў, з адкамандзіраваннем для заняццяў ў Галоўнае таварыства расійскіх чыгунак(руск.) бел. у Пецярбургу[2]. Падчас службы там здымаў кватэру ў Доме П. С. Шчарбакова па вуліцы Чайкоўскага, 69[4].

У Мінску

У 1883 годзе назначаны губернскім архітэктарам у Мінск. Некаторыя крыніцы[3] падаюць, што Ф. Шустэр займаў пасаду губернскага інжынера, але губернскім інжынерам з 1871 і прынамсі да 1886 года быў Мікалай Ягоравіч Чакмасаў[5].

У Саратаве

У 1885—1890 гадах працаваў губернскім інжынерам у Саратаве. Стварыў некалькі новых праектаў і праектаў перабудоў гарадскіх будынкаў, таксама адзначыўся драўлянымі храмамі і пабудовамі сядзіб у Саратаўскай губерні[2]. Быў таксама дырэктарам саратаўскага турэмнага камітэту, членам саратаўскіх дабрачынных таварыстваў — таварыства чырвонага і белага крыжа, таварыства выратавання[3].

У Харкаве

З 1890 года заняў пасаду губернскага інжынера ў Харкаве. Па яго праектах, вырашаных у стылявых формах неабарока і неарасійскага напрамку, у горадзе было выканана шмат пабудоў[1].

Быў дырэктарам Харкаўскага турэмнага камітэта, членам Харкаўскага аддзялення клапатлівага таварыства пра сляпых[1].

Актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю. Быў сапраўдным членам Рускага тэхнічнага таварыства(руск.) бел., членам Пецярбургскага таварыства архітэктараў(руск.) бел., Таварыства інжынераў у Лондане і складаўся ў розных камітэтах і дабрачынных камітэтах у тых гарадах, дзе служыў. З 1907 года сапраўдны стацкі саветнік[6]. Памёр 1 сакавіка 1908 года[1].

Творчасць

У Санкт-Пецярбургу

Былы даходны дом на Коннагвардзейскім бульвары
Даходны дом на Вярэйскай, дзе пазней жыў У. І. Ленін

У Мінску

Дом Лунца па вуліцы Захар'еўскай(руск.) бел. у Мінску (у цэнтры, самы нізкі будынак)

У Саратаве

Будынак Саратаўскай купецкай біржы, цяпер адзін з карпусоў Паволжскага інстытута кіравання(руск.) бел.

У Саратаўскай губерні

У Самарскай губерні

Асабняк Паісія Міхайлавіча Мальцава ў Балакове, фота каля 1890-х гадоў

У Харкаве

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ШУСТЕР Франциск Іванович Архівавана 21 лютага 2017. (укр.)
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 Работы архитектора Шустера Ф. И. в 1885—1890 гг. в Саратове (руск.)
  3. 1 2 3 Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 (руск.)
  4. Дом П. С. Щербакова — Доходный дом Н. И. Кошеверова (руск.)
  5. Теперь я знаю, кто проектировал дом доктора О. Л. Лунца (руск.)
  6. Шустер Франциск Иванович (руск.)
  7. Варшавский вокзал (руск.)
  8. 1 2 3 4 Шустер Франциск Иванович (1832—1908) (руск.)
  9. У крыніцы памылкова падаецца назва ракі, гл. ШУСТЕР ФРАНЦИСК ИВАНОВИЧ (1832—1908)
  10. Доходный дом. Конногвардейский бульв., 3
  11. Доходный дом (по Подольской ул.) (руск.)
  12. 1 2 Саратов (руск.)
  13. Дом Зейферт (руск.)
  14. Архитекторы государственного банка: Из истории строительства зданий для главного банка империи (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Памерлі 1 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Архітэктары Саратава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Архітэктары Украіны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варшаве
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1832 годзе
Катэгорыя·Архітэктары XIX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Пскова
Катэгорыя·Мінскія губернскія архітэктары
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Архітэктары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Харкаве
Катэгорыя·Архітэктары Харкава
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Памерлі ў 1908 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў