wd wp Пошук:

Французскія Паўднёвыя і Антарктычныя тэрыторыі

Французскія Паўднёвыя і Антарктычныя тэрыторыі, скарочана ФПАТ (фр.: Terres australes et antarctiques françaises (TAAF)) — заморскае адмысловае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне Францыі.

Адміністрацыйны падзел

Знаходзіцца ў паўднёвай частцы Індыйскага акіяна і складаецца з 5 адміністрацыйных акруг:

  1. астравоў Амстэрдам і Сен-Поль (l’île Amsterdam, l’île Saint-Paul)
  2. астравоў Кразэ (l’archipel Crozet)
  3. астравоў Кергелен (les îles Kerguelen або les îles de la Désolation)
  4. Зямлі Адэлі (la Terre Adélie)
  5. астравоў Эпарсэ (Îles Éparses)
Тэрыторыя ФПАТРэгіёнПлошча,
км²
Насельніцтва,
чал.
Адм. цэнтр
1Астравы Сен-Поль і АмстэрдамІндыйскі акіян6145Марцін-дэ-Віўе
2КергеленІндыйскі акіян7 215110Порт-о-Франсэ
3КразэІндыйскі акіян35245Альфрэд-Фор
4Астравы ЭпарсэІндыйскі акіян38,656
5Зямля АдэліАнтарктыда432 000110Дзюмон д'Юрвіль
Усяго439 672366

Правы Францыі на Зямлю Адэлі не прызнаны міжнароднай супольнасцю. У наш час там знаходзіцца французская навуковая станцыя Дзюмон д’Юрвіль.

Адміністрацыйна гэтыя тэрыторыі кіруюцца з Рэюньёна (горад Сен-П’ер), але не ўваходзяць у яго склад.

Насельніцтва

На востраве Амстэрдам знаходзіцца адзінае пастаяннае паселішча Французскіх Паўднёвых і Антарктычных тэрыторый — Марцін-дэ-Віўе з колькасцю каля 40 чалавек.

Эканоміка

У эканамічным плане гэтыя тэрыторыі каштоўныя ў першую чаргу сваімі марскімі эканамічнымі зонамі.

Інтэрнэт

Французскія Паўднёвыя і Антарктычныя тэрыторыі маюць нацыянальны дамен верхняга ўзроўня — .tf

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Дзяржавы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Французскія Паўднёвыя і Антарктычныя тэрыторыі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96