wd wp Пошук:

Французскае Тога

Французскае Тога, Французскі Тагаленд (фр.: Togo francais) — французская падмандатная тэрыторыя ў Заходняй Афрыцы, пасля абвяшчэння незалежнасці пераназвана ў Тагалезскую Рэспубліку.

Гісторыя

26 жніўня 1914 года ў нямецкі пратэктарат Тогаленд увайшлі французскія і брытанскія войскі і акупавалі яго праз пяць дзён пасля кароткага супраціўлення.[1] У 1916 годзе Тога было падзелена на французскую і брытанскую адміністрацыйныя зоны, а пасля вайны афіцыйна перададзена Лігай Нацый як мандатная тэрыторыя пад кіраваннем Францыі і Вялікабрытаніі.[1]

Пасля Другой сусветнай вайны мандат быў падоўжаны ўжо пад назвай падапечнай тэрыторыі ААН, як і раней, пад уладай Францыі.

У 1955 годзе[2] быў зменены статус — краіна ператварылася ў аўтаномную рэспубліку ў складзе Французскага Саюза, хоць і захавала статус апекі ААН. Заканадаўчы сход абіраўся агульным галасаваннем дарослага насельніцтва, мела значную ўладу над унутранымі справамі. Гэтыя змены былі адлюстраваны ў Канстытуцыі, зацверджанай рэферэндумам у 1956 годзе.[1] 10 верасня 1956 года Нікаля Груніцкі стаў прэм’ер-міністрам Аўтаномнай Рэспублікі Тога.[1] Аднак з-за парушэнняў падчас плебісцыту і некантралюемых усеагульных выбараў, праведзеных у 1958 годзе, на іх перамог Сільванус Алімпіа. 27 красавіка 1960 года Тога разарвала свае канстытуцыйныя сувязі з Францыяй, пазбавілася апекі ААН і стала цалкам незалежнай дзяржавай, якая жыла па часовай канстытуцыі.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 4 History of Togo(англ.) . Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2013.
  2. International Business Publications. = Togo: Business Intelligence Report. — USA: Intl Business Pubns. — Vol. I. — ISBN 1-4387-4820-5. (англ.)
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Гістарычныя дзяржавы Афрыкі
Катэгорыя·Зніклі ў 1960 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Тога
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя калоніі Францыі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1916 годзе