Франс Э́міль Сі́ланпя (фінск.: Frans Eemil Sillanpää, 16 верасня 1888 — 3 чэрвеня 1964) — выдатны фінскі пісьменнік. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1939).
Аўтар кніг прозы «Праведная галеча» (1919), «Памерлая ў маладосці» (1931), «Шлях мужчыны» (1932), «Людзі летняй ноччу» (1934) і інш.
У 1939 годзе стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры «За глыбокае пранікненне ў жыццё фінскіх сялян і выдатнае апісанне іх звычаяў і сувязі з прыродай».
Раман «Праведная галеча» на беларускую мову пераклаў Якуб Лапатка (2019).