wd wp Пошук:

Франс Снейдарс

Франс Снейдарс (11 лістапада 1579, г. Антверпен, Бельгія19 жніўня 1657) — фламандскі жывапісец, майстар барочнага нацюрморта.

Біяграфічныя звесткі

Вучыўся ў П. Брэйгеля Малодшага і X. ван Балена. Працаваў у Антверпене. З 1609, пасля наведвання Італіі, супрацоўнічаў з П. Рубенсам, пісаў у яго карцінах кветкі, садавіну, жывёл.

Творчасць

Нацюрморт з дамай і папугаем

У мастацтве Фландрыі XVII ст.распаўсюджанне атрымаў нацюрморт, у большай ступені — яго манументальна-дэкаратыўны варыянт. Гэта тлумачыцца прызначэннем выяў для дамоў багатых бюргераў і палацаў арыстакратаў. Нацюрморты адрозніваюцца вялікімі памерамі, празмернай пышнасцю, падкрэсленым багаццем прадметаў. Лідарам гэтага жанру быў Франс Снейдарс.

Самастойную творчасць ён пачаў з невялікіх нацюрмортаў з некалькіх прадметаў, галоўным чынам кашоў, ваз з садавінай. Пазней перайшоў да манументальных палотнаў вялікага фармату з выявамі размешчаных на сталах або прылаўках вялікай колькасці бітай дзічыны, садавіны, гародніны, кветак, аб’яднаных у раскошныя дэкаратыўныя кампазіцыі ў стрыманай гаме.

Гандляр дзічынай

Напісаў шматлікія «крамы», дзе паказваў садавіну, гародніну, экзатычных птушак, кветкі, дзічыну, рыбу («Крама садавіны», «Рыбная крама», «Крама гародніны», усе — 1608—21), кошыкі, збаны, разнастайны посуд, шкло, кераміку, дарагія тканіны («Нацюрморт з дамай і папугаем», 2-ая чв. XVII ст.; «Нацюрморт з лебедзем», 1630-ыя). Здаецца, у гэтых выявах сабрана ўсё хараство свету ў яго адчувальных матэрыяльных формах.[10]

Фігуры людзей у нацюрмортах Ф. Снейдарса выконвалі пераважна іншыя жывапісцы, у т.л. А. ван Дэйк, Я. Іорданс.

У позні перыяд пісаў паляўнічыя сцэны («Паляванне на дзікоў» і інш.).

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 https://rkd.nl/en/explore/artists/record?query=frans+snyders&start=1
  2. Brozović D., Ladan T. Frans Snyders // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  3. 1 2 3 4 5 6 https://rkd.nl/explore/artists/73723
  4. RKDartists Праверана 25 чэрвеня 2020.
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. Frans Snijders
  7. Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.
  8. https://www.britannica.com/biography/Frans-Snyders
  9. https://www.washingtonpost.com/archive/lifestyle/style/1993/10/03/the-reign-of-rubens/fa5807e5-8688-4a92-9a03-8f6a8ae999fc/
  10. Лазука (2010)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Мастакі барока
Катэгорыя·Памерлі ў 1657 годзе
Катэгорыя·Мастакі Фландрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Антверпене
Катэгорыя·Памерлі 19 жніўня
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Антверпене
Катэгорыя·Мастакі-анімалісты
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 лістапада
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1579 годзе