wd wp Пошук:

Франс Галь

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Галь.

Франс Галь на конкурсе песні Еўрабачаньне-1965.

Франс Галь (фр.: France Gall, сапр. імя Ізабель Жэнеўеў Мары Анн Галь, 9 кастрычніка 1947, Парыж, Францыя — 7 студзеня 2018) — французская спявачка, пераможца конкурсу песні Еўрабачанне-1965.

Кар’ера

Сваю кар’еру Франс Галь пачала ў 1963 годзе, калі быў выпушчаны яе сінгл «Ne sois pas si bête». Потым пачала супрацоўніцтва з французскім кампазітарам Сержам Генсбурам, які быў аўтарам яе песень «N’écoute pas les idoles» і «Laisse tomber les filles». У 1965 годзе спявачка прымала ўдзел у Еўрабачанні-1965 і з песняй Генсбура «Poupée de cire, poupée de son» перамагла на конкурсе. Аднак у 1966 годзе яе папулярнасць упала пасля выхаду сінгла «Les sucettes», у якім спявалася пра дзяўчынку, якая любіць лядзяшы. Гэтая песня, аўтарам якой з’яўляўся Генсбур, мела эратычны падтэкст. Франс Галь больш не працавала з Генсбурам і сканцэнтравалася на кар’еры ў Германіі. У Францыі яна была ўжо не так папулярна, пакуль не пазнаёмілася з Мішэлем Бярже, кампазітарам і яе будучым мужам. Ён стаў аўтарам яе хітоў «Babacar», «Ella, elle l’a», «Évidemment» і іншых. Пасля смерці мужа ў 1992 годзе, кар’ера Галь спынілася, аднак часам яна бывае на некаторых тэлеперадачах і артыкулы пра яе перыядычна з’яўляюцца ў французскіх газетах і часопісах.

Альбомы

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #119296748 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. France Gall // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.latina.fr/news/la-chanteuse-france-gall-est-morte-27727 Праверана 7 студзеня 2018.
  4. http://www.atlantico.fr/pepites/chanteuse-france-gall-est-decedee-3272705.html Праверана 7 студзеня 2018.
  5. 1 2 Fichier des personnes décédées Праверана 24 мая 2022.
  6. 1 2 3 Le Progrès, Le Progrès.frRF: 2018. — ISSN 2102-6807
  7. France Gall // Nederlandse Top 40 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  8. Agence France-Presse Le cercueil de France Gall exposé pendant deux jours avant ses obsèques — 2018. Праверана 28 лістапада 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Манмартр
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Нёі-сюр-Сен
Катэгорыя·Пераможцы конкурсу песні Еўрабачанне
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 7 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе