.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Франсіска Ларга Кабальера (ісп.: Francisco Largo Caballero; 15 кастрычніка 1869 — 23 сакавіка 1946) — іспанскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.
У 1894-м уступіў у Іспанскую сацыялістычную рабочую партыю (ІСРП). У жніўні 1917 года ўваходзіў у камітэт, які кіраваў Усеагульнай палітычнай стачкай, за што быў прысуджаны да пажыццёвай катаргі. У 1918 годзе, пасля абрання ў картэсы, быў вызвалены. У 1918—37 гадах займаў пасаду генеральнага сакратара Усеагульнага саюза працоўных (УСТ). У гады дыктатуры Прыма дэ Рывера (1923—30) быў дзяржаўным саветнікам. У снежні 1930 года арыштаваны за ўдзел у рэвалюцыйным камітэце і падрыхтоўцы рэспубліканскага перавароту. Пасля звяржэння манархіі ў 1931—33 гадах — міністр працы. У 1932—35 — старшыня ІСРП. У 1934 годзе пасля кастрычніцкага паўстання быў зноў арыштаваны і знаходзіўся ў турме да 1936-га. Падчас грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў быў з верасня 1936 па май 1937 прэм’ер-міністрам і ваенным міністрам урада Народнага Фронту; заняўшы гэтыя пасады, стаў паступова пераходзіць на пазіцыі антыкамунізму. У 1937-м быў выведзены з урада і адхілены ад кіраўніцтва УСТ і ІСРП. У студзені 1939 года эміграваў у Францыю. У 1943—1945 гадах знаходзіўся ў нямецкім канцлагеры, адкуль вызвалены Чырвонай Арміяй.