wd wp Пошук:

Франсэск Ашыменіс

Франсэск Ашыменіс (катал.: Francesc Eiximenis; fɾənˈsɛsk əʃiˈmɛnis) — каталонскі пісьменнік, францысканец XIV стагоддзя. У свой час быў даволі знакамітым; ягоныя працы чыталі шляхетныя сучаснікі, сярод якіх каралі Арагону Пётр IV, Ян I і Марцін I, каралева Марыя дэ Люна, авіньёнскі Папа Бенедыкт XIII.

Біяграфія

Франсэск Ашыменіс нарадзіўся прыкладна ў 1330 годзе, меркавана ў Жыроне. Стаў францысканцам у даволі маладым узросце, вучыўся ў іхняй школе. Пазней працягнуў навучанне ў Оксфардскім і Парыжскім універсітэтах. У 1374 атрымаў тытул магістра багаслоўя ва ўніверсітэце Тулузы.

Вярнуўшыся ў Каталонію, здабыў вядомасць пры двары караля і барселонскай ды валенсійскай шляхты сваёй адукаванасцю. У 1382—1408 жыў у Валенсіі, дзе быў кансультантам мясцовых уладаў. У 1391 арганізаваў «малітоўнае войска» ў кляштарах і манастырах Валенсіі. У 1397 і 1398 пераняў парадкаванне двух крыжовых паходаў валенсійцаў і мальёрцаў супраць мусульманскіх піратаў у Паўночнай Афрыцы.

У 1408 Ашыменіс узяў удзел у Перпіньянскім сінодзе, дзе авіньёнскі Папа Бенедыкт XIII прызначыў яго патрыярхам ерусалімскім, а пасля і апостальскім адміністратарам Эльнскай дыяцэзіі (цяпер Перпіньянская).

Франсэск памёр у Перпіньяне прыкладна 23 красавіка 1409.

Выданні

Obres de Francesc Eiximenis (OFE) — Поўны збор сачыненняў

Іншыя выданні

Анталогіі

Лічбавыя выданні

Манускрыпты

Інкунабулы

Старыя выданні

Сучасныя выданні і пераклады

Скончаныя працы

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118978101 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Спасылкі

Лічбавыя біяграфіі

Лічбавыя артыкулы пра Ашыменіса

Лічбавыя кнігі пра Ашыменіса

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1330 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Усходнія Пірэнеі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1327 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жыроне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1409 годзе