wd wp Пошук:

Франсуа Дарлан

Франсуа Дарлан (фр.: François Darlan; 7 жніўня 1881 — 24 снежня 1942, Алжыр) — французскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, адмірал флоту (1939).

У флоце з 1902. З снежня 1936 начальнік Марскога Генштаба. Падчас 2-й сусветнай вайны з жніўня 1939 галоўнакамандуючы ВМФ. Пасля паразы Францыі з чэрвеня 1940 года марскі міністр ва ўрадзе А. Петэна. З лютага 1941 г. віцэ-прэзідэнт Савета міністраў ўрада Вішы, міністр абароны, замежных і ўнутраных спраў. Заключыў шэраг пагадненняў з фашысцкай Германіяй і Італіяй. З красавіка 1942 г. галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі ўрада Вішы. Пасля высадкі англа-амерыканскіх войскаў у Паўночнай Афрыцы ў лістападзе 1942 аддаў загад французскім войскам аб спыненні супраціву саюзнікам, а затым аб уступленні французскіх узброеных сілаў у барацьбу супраць фашысцкіх дзяржаў. 14 лістапада абвясціў сябе вярхоўным камісарам Францыі ў Паўночнай Афрыцы і утварыў Дзяржаўны савет. Забіты французскім манархістам.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 François Darlan // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Папярэднік:
П'ер-Эцьен Фландэн
Віцэ-старшыня Дзяржаўнага Савета
9 лютага 194118 красавіка 1942
Пераемнік:
П'ер Лаваль
Папярэднік:
П'ер-Эцьен Фландэн
Міністр замежных спраў Францыі
10 лютага 194118 красавіка 1942
Пераемнік:
П'ер Лаваль
Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі 24 снежня
Катэгорыя·Палітыкі Алжыра
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Францыі
Катэгорыя·Французскі калабарацыянізм
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Забітыя палітыкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1881 годзе
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Марскія міністры Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Лот і Гарона
Катэгорыя·Военачальнікі Алжыра
Катэгорыя·Военачальнікі Францыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Кіраўнікі ваеннага ведамства Францыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Міністры ўнутраных спраў Францыі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ваенным медалём (Францыя)
Катэгорыя·Адміралы Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Францыі
Катэгорыя·Памерлі ў Французскім Алжыры
Катэгорыя·Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Камандоры ордэна Ганаровага легіёна