Франсуаза Барэ-Сінусі (фр.: Françoise Barré-Sinoussi; 30 ліпеня 1947, Парыж, Францыя) — французскі вірусолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі 2008 года, якую яна падзяліла з Харальдам цур Хаўзенам і Люкам Мантанье. Пад кіраўніцтвам Люка Мантанье ўдзельнічала ў адкрыцці ў 1983 годзе рэтравіруса ВІЧ, які выклікае сіндром набытага імуннага дэфіцыту ў чалавека.