wd wp Пошук:

Фотакатод

Фотакатод — адмоўна зараджаны электрод (катод) у святлоадчувальных прыладах, якія працуюць з выкарыстаннем знешняга фотаэфекту (у прыватнасці, у фотамножніках, фотаэлементах, электронна-аптычных пераўтваральніках і іншых вакуумных фотаэлектронных прыборах). Фотакатоды вырабляюцца з электраправодных святлоадчувальных злучэнняў. Калі на фотакатод трапляе квант святла (фатон), паглынутая энергія выклікае эмісію электронаў за кошт знешняга фотаэфекту.

Пакрыцці

Хоць нават просты металічны катод будзе праяўляць фотаэлектрычныя ўласцівасці, аднак яго квантавы выхад не перавышае 0,001 фотаэлектроннага на падаючы фатон. Спецыяльныя пакрыцця значна ўзмацняюць фотаэфект. Фотакатод звычайна складаецца з паўправадніковых матэрыялаў (у прыватнасці, злучэнняў шчолачных металаў з сурмой і/або іншымі неметаламі), якія маюць вельмі нізкую працу выхаду. Існуюць фотакатоды з адмоўнай працай выхаду.

Пакрыццё вызваляе электроны значна лягчэй, чым метал падкладкі, што дазваляе дэтэктаваць нават низкіэнергетычныя фатоны інфрачырвонага выпраменьвання. Аптычная сістэма перадае выпраменьванне ад вопытнага аб’екта на фотакатод, які звычайна пакрывае частку шкляной колбы вакуумнага фотаэлектрычнага прыбора або знаходзіцца на металічнай падкладцы ўнутры аб’ёму. Фатоны трапляюць на метал і перадаюць энергію электронам, якія дрэйфуюць да адкрытай паверхні фотакатода і выходзяць у вакуум. Вызваленыя электроны затым збіраюцца з дапамогай электроннай оптыкі на першы дзінод (у ФЭМ), на анод (у фотаэлементах) і т.п.

Матэрыялы фотакатодаў

Асноўныя характарыстыкі фотакатодаў

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Электронная эмісія
Катэгорыя·Фотаэфект
Катэгорыя·Вакуумныя электронныя прыборы
Катэгорыя·Квантавая оптыка