wd wp Пошук:

Формула-1 у сезоне 2015

Сезон 2015 года будзе 66-ым сезонам Чэмпіяната Свету ў гонках класа Формула-1, які праходзіць пад эгідай Міжнароднай Аўтамабільнай Федэрацыі (FIA). Сезон, у якім прымуць удзел 20 пілотаў і 10 каманд, пачаўся ў Аўстраліі 15 сакавіка і скончыцца ў Абу-Дабі 29 лістапада. Па выніках сезона вызначыцца Чэмпіён Свету сярод пілотаў і ўладальнік кубка Канструктараў. Па выніках сезона пілот, які выйграе больш поўл-пазіцый, атрымае спецыяльны прыз ад FIA.

Пілот каманды Mercedes Льюіс Хэмілтан абараняцьме свой другой тытул чэмпіёна, які ён выйграў у 2014 годзе. Каманда Mercedes абараняцме тытул чэмпіёна сярод канструктараў, які ўпершыню выйграла ў папярэднім сезоне.

Удзельнікі: каманды і пілоты

Льюіс Хэмілтан — лідар чэмпіянату 2015 года

10 сакавіка 2015 года FIA абвясціла спіс удзельнікаў на сезон 2015[1]. 20 пілотаў, якія рэпрэзентуюць 10 каманд, згодна з папярэднім спісам прымуць удзел у Чэмпіянаце:

Каманда Канструктар Шасі Рухавік Гума 1 Пілот А/П Этапы
Mercedes AMG Petronas F1 Team Mercedes F1 W06 Hybrid Mercedes PU106B Hybrid P 44 2 Льюіс Хэмілтан HAM 1-2
6 Ніка Розберг ROS 1-2
Infiniti Red Bull Racing Red Bull RB11 Renault Energy F1-2015 P 3 Даніэль Рыкарда RIC 1-2
26 Данііл Квят KVY 1-2
Williams Martini Racing Williams FW37 Mercedes PU106B Hybrid P 19 Феліпе Маса MAS 1-2
77 Вальтэры Ботас BOT 1-2
Scuderia Ferrari Ferrari SF15-T Ferrari 059/4 P 5 Себасцьян Фетэль VET 1-2
7 Кімі Райканен RAI 1-2
McLaren Honda McLaren MP4-30 Honda RA615H P 14 Фернанда Алонса ALO 2
20 Кевін Магнусэн MAG 1
22 Джэнсан Батан BUT 1-2
Sahara Force India F1 Team Force India VJM08 Mercedes PU106B Hybrid P 11 Серхіа Перэс PER 1-2
27 Ніка Хюлькенберг HUL 1-2
Scuderia Toro Rosso Toro Rosso STR10 Renault Energy F1-2015 P 33 Макс Верстапен VES 1-2
55 Карлас Сайнц, мл. SAI 1-2
Lotus F1 Team Lotus E23 Hybrid Mercedes PU106B Hybrid P 8 Раман Гражан GRO 1-2
13 Пастор Мальданада MAL 1-2
Sauber F1 Team Sauber C34 Ferrari 059/4 P 9 Маркус Эрыксан ERI 1-2
12 Феліпэ Наср NAS 1-2
Manor Marussia F1 Team Marussia-Ferrari MR03 Ferrari 059/3 P 28 Уіл Стывенс STE 2
98 Рабэрта Меры MER 2

Заўвагі:

  1.   — Pirelli застаецца адзіным дастаўнікам гумы для ўсіх каманд у Формуле-1 згодна з кантрактам да 2016 года
  2.   — як дзеючы чэмпіён свету, Льюіс Хэмілтан меў права змяніць свой асабісты нумар пілота на “1”, але ён вырашыў пакінуць свой нумар “44” на балідзе. Такім чынам сезон 2015 будзе першым з 1994, калі ў пелатоне не будзе баліда з нумарам 1.

Каманды

Пілоты

Каляндар

Краіны, якія прымаюць этапы Гран-пры ў 2015 годзе пазначаны зялёным колерам. Шэрым пазначаны краіны, якія прымалі этапы Гран-пры ў мінулым.

Афіцыйны каляндар быў абвешчаны 3 снежня 2014 года, але 20 сакавіка 2015 быў зменены з-за выключэння нямецкага этапа са спісу[2].

Этап Афіцыйная назва гонкі Гран-пры Траса Дата
1 Rolex Australian Grand Prix Гран-пры Аўстраліі Альберт Парк, Мельбурн 15 сакавіка
2 Petronas Malaysia Grand Prix Гран-пры Малайзіі Sepang, Куала-Лумпур 29 сакавіка
3 Chinese Grand Prix Гран-пры Кітая Міжнародны аўтадром Шанхая, Шанхай 12 красавіка
4 Gulf Air Bahrain Grand Prix Гран-пры Бахрэйна Міжнародны аўтадром Бахрэйна, Сахір 19 красавіка
5 Gran Premio de España Гран-пры Іспаніі Каталунья Мантмело, Барселона 10 мая
6 Grand Prix de Monaco Гран-пры Манака Манака, Monte Carlo 24 мая
7 Grand Prix du Canada Гран-пры Канады Аўтадром імя Жыля Вільнёва, Манрэаль 7 чэрвеня
8 Großer Preis von Österreich Гран-пры Аўстрыі Red Bull Рынг, Шпільберг-бай-Кніттельфельд 21 чэрвеня
9 British Grand Prix Гран-пры Вялікабрытаніі Аўтадром Сільверстоўна, Сільверстоўн 5 ліпеня
10 Magyar Nagydíj Гран-пры Венгрыі Хунгарорынг, Будапешт 26 ліпеня
11 Shell Belgian Grand Prix Гран-пры Бельгіі Аўтадром Спа-Франкаршам, Спа 23 жніўня
12 Gran Premio d'Italia Гран-пры Італіі Нацыянальны аўтадром Монцы, Монца 6 верасня
13 Singapore Airlines Singapore Grand Prix Гран-пры Сінгапура Гарадская траса Марына-Бэй, Сінгапур 20 верасня
14 Japanese Grand Prix Гран-пры Японіі Аўтадром Сузука, Сузука 27 верасня
15 Russian Grand Prix Гран-пры Расіі Міжнародная гарадская траса Сочы, Сочы 11 кастрычніка
16 United States Grand Prix Гран-пры ЗША Аўтадром Амерык, Осцін 25 кастрычніка
17 Gran Premio de México Гран-пры Мексікі Аўтадром братоў Радрыгез, Мехіка 1 лістапада
18 Grande Prêmio do Brasil Гран-пры Бразіліі Аўтадром імя Жозэ Карлоса Пасэ, Сан-Паўлу 15 лістапада
19 Etihad Airways Abu Dhabi Grand Prix Гран-пры Абу-Дабі Аўтадром Яс-Марына, Абу-Дабі 29 лістапада

Зноскі

  1. Спіс пілотаў у Чэмпіянаце Формулы-1 у 2015 годзе(нявызн.). Праверана 05 красавіка 2015.(англ.)
  2. Апублікаваны каляндар Формулы-1 на 2015 год(нявызн.). Праверана 05 красавіка 2015.(англ.)
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Формула-1
Катэгорыя·2015 год у спорце
Катэгорыя·Сезоны Формулы-1
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы