wd wp Пошук:

Форкій

Фо́ркій, Форкіс, Форк (стар.-грэч.: Φόρκυς) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] марское хтанічнае бажаство, бог бурнага мора. Сын Понта і Геі[2], або сын Урана і Геі[3], або сын Понта і Тэфіі[4].

Брат і муж марскога бажаства Кето — багіні бездані. Іх дзеці: гаргоны і граі[5]; гесперыды (па версіі); стогаловы дракон Ладан, які вартаваў залатыя яблыкі гесперыд[6]; сірэны (па версіі) і Яхідна (па версіі).

Акрамя таго, Форкій з’яўляецца бацькам пачвары Скілы[7] (ад саюза з Гекатай, Ламіяй ці Кето), бога бітвы Палемаса.

Паводле Гамера, Форкій — марское бажаство, дзед Паліфем[8] (як бацька німфы Фаосы).

Яму прысвечана прыстань на Ітацы[9]. Саюзнік Дыяніса[10].

Па інтэрпрэтацыі, ён быў эфіёпам з вострава Керн за Гераклавымі слупамі, царом трох астравоў[11]. Па вытлумачэнню, цар, бацька трох дочак[12]. Паводле Варона, гэта цар Корсікі і Сардзініі, пераможаны ў марской бітве царом Атлантам[13].

Зноскі

  1. Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т. 3. С. 82; Гл. Лікафрон. Аляксандра 377.
  2. Гесіёд. Тэагонія 237
  3. Орфіка, фр. 114 Керн; Першы Ватыканскі міфаграф III 1, 2
  4. Орфіка, фр. 117 Керн
  5. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 2, 6; II 4, 2; Піндар. Піфійскія песні XII 13
  6. Гесіёд. Тэагонія 333—336
  7. Апалоній Радоскі. Арганаўтыка IV 818; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка Э VII 20
  8. Гамер. Адысея I 70
  9. Гамер. Адысея XIII 97, 345
  10. Нон. Дзеянні Дыяніса XXXIX 100
  11. Палефат. Аб неверагодным 31
  12. Фульгенцый. Міфалогіі I 21
  13. Першы Ватыканскі міфаграф II 27
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Старажытнагрэчаскія багі
Катэгорыя·Марскія багі
Катэгорыя·Артыкулы з выявамі: запоўніць уласцівасць P373 у Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Багі