Фолькер Шлёндорф (ням.: Volker Schlöndorff; нар. 31 сакавіка 1939, Вісбадэн, Германія) — нямецкі кінарэжысёр, адзін з самых значных дзеячаў новага нямецкага кіно. Зняў мноства экранізацый, у тым ліку твораў Генрыха Бёля і Гюнтэра Граса.