wd wp Пошук:

Фларыян Ажэшка

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ажэшка.

Флярыя́н Арэ́шка (Ажэшка) герба «Кораб» (польск.: Florenty Orzeszko; 9 сакавіка 1835 — 29 сакавіка 1904, паводле іншых звестак у 1911[1], Томск, Расійская імперыя) — урач, удзельнік Паўстання 1863—1864 гадоў, грамадскі дзеяч. Стаў прататыпам літаратурных герояў некалькіх твораў Элізы Ажэшка.

Біяграфія

Нарадзіўся ў заможнай шляхецкай сям’і Фелікса і Фларэнціны, якія пражывалі ва ўласным маёнтку ў Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні. Скончыў гімназію ў Мітаве, а ў 1861 годзе з адзнакай — Пецярбургскую медыка-хірургічную акадэмію(руск.) бел..

Пасля жыў у Закозелі Кобрынскага павета, непадалёк ад маёнтку Людвінова свайго старэйшага брата Пятра. У Фларыяна часта гасцявалі сябры-аднадумцы, ад якіх паўстанцкімі ідэямі захапілася і жонка Пятра Ажэшкі Эліза. Пісьменніца ўшанавала памяць пра свайго швагра ў зборніку апавяданняў «Gloria victis», прысвечаных паўстанцам 1863 года.

Падчас падрыхтоўкі да паўстання Фларыян Арэшка ўваходзіў у кобрынскую арганізацыю паўстанцаў, збіраў зброю і боепрыпасы, якія захоўваў у братавым маёнтку Оўзічы (цяпер у Іванаўскім раёне). Пасля таго, як гэтая схованка была выкрыта, знаходзіўся пад наглядам паліцыі. У красавіку 1863 далучыўся да атраду Рамуальда Траўгута, дзе лекаваў параненых. 5 ліпеня 1863 арыштаваны, 2 студзеня 1864 асуджаны на катаргу, пазбаўлены маёнтку Закозель і права практыкаваць па спецыяльнасці.

У Сібір пайшоў пешкі разам з сваёй нарачонай Геленай Мількевіч, з якой ажаніўся ўжо ў Цюмені. Дарога на Сібір заняла 18 месяцаў. У 1864 годзе дайшлі да Томска, дзе Фларыян застаўся да канца жыцця. Спачатку працаваў разам з іншымі сасланымі, пасля памочнікам у аптэцы. У 1872 годзе дзякуючы высілкам губернатара Томску атрымаў права на дзяржаўную службу і стаў урачом у Томскай турме.

Пасля адбыцця тэрміну пакарання пасяліўся па-за мурамі «пасялення» і атрымаў магчымасць прыватнае практыкі. Пражываў у Томску на вуліцы Мільённай, 38 (хата захавалася). Са згоды цара ў 1872 годзе ўзначаліў кіраўніцтва томскімі бальніцамі, а ў 1873 яму даручана таксама кіраванне шпіталём у духоўнай семінарыі.

З жонкай мелі двух сыноў — Уладзіслава і Браніслава, пасля нараджэння якога 11 лістапада 1870 Гелена памерла.

Другі раз Фларыян Арэшка ажаніўся з Люцыяй Пацалуеўскай, дачкой томскага ўрача. Дзякуючы іх намаганням у Томску паўсталі польскія чытальні і бібліятэкі, Таварыства дабрачыннасці, дом для польскіх сіротаў, а ў хаце Арэшкаў ладзіліся літаратурныя і музычныя вечары.

З Люцыяй мелі яшчэ двух сыноў (Дамініка і Вінцэнта) і дачку (Антаніну).

Памёр 29 сакавіка 1904/1905 года і пахаваны на каталіцкіх могілках Томску (не захаваліся).

Зноскі

  1. Wiktor i Maciej Orzeszko.. Rodzina Orzeszków(польск.) . Historia Orzeszków. Радзіма майго духу (30 снежня 2011).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Ажэшкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1835 годзе
Катэгорыя·Сасланыя ў Сібір
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Ваенна-медыцынскай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў Томску
Катэгорыя·Пахаваныя ў Томску
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
Катэгорыя·Памерлі ў 1904 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кобрынскім павеце
Катэгорыя·Пахаваныя ў Томскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Драгічынскім раёне
Катэгорыя·Памерлі 29 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай